Саша Філіпенка: Мы пакуль не ведаем, дзе бацька і ў чым яго абвінавачваюць

9 лістапада, Позірк. З моманту затрымання сям’я не ведае, дзе знаходзіцца бацька беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі. Пра гэта ён паведаміў у эфіры расійскага тэлеканала “Дождь”.
“У 8 раніцы ўварваліся людзі з аўтаматамі, паклалі маму і тату на падлогу. На бацьку адразу апранулі кайданкі. Тату 60 і маме 60, не ведаю, які яны маглі аказваць супраціў”, — адзначыў пісьменнік.
Пра ператрус у кватэры бацькоў Філіпенка паведаміў раніцай 9 лістапада. Паводле яго інфармацыі, канфіскаваныя тэлефоны і тэхніка. Сыходзячы, сілавікі сказалі ягонай маці: “Скажыце дзякуй сыну”. Бацька пісьменніка быў затрыманы.
Як адзначыў Філіпенка, у сям’і раней абмяркоўвалі, што такое можа здарыцца. Бацька не хацеў з’язджаць, бо не мае адносінаў да ягоных выказванняў.
“Былі сігналы. Яго звольнілі з працы, яму перадавалі, што трэба, каб я замаўчаў. Ён казаў: “Мне 60, майму сыну 40 амаль, дзіўна, калі я яму буду казаць, што рабіць”, — адзначыў пісьменнік.
Можна ва ўсё паверыць у Беларусі, акрамя таго, што ў закладнікі бяруць бацькоў, дадаў Філіпенка. Ён падкрэсліў, што ў падобнай сітуацыі аказалася не толькі яго сям’я, але і ўсе беларусы.
“Самае галоўнае адрозненне нас ад гэтых людзей у тым, што я ганаруся сваім бацькам, я ведаю, што ён ганарыцца мной і заўсёды ганарыўся тым, што я раблю”, — сказаў Філіпенка.
“Калі мне скажуць вярнуцца і пакаяцца, то, відавочна, каб мяне роўна так жа “закрыць”, — упэўнены пісьменнік. — Мне трэба працягваць рабіць тое, што я раблю. Максімум, на што яны рэагуюць, — гэта той максімум, які я магу рабіць у Еўропе. Я пішу для многіх еўрапейскіх газет і працягваю распавядаць пра тое, што адбываецца ў нас у краіне”.
Пісьменнік адзначыў, што “на фоне канфлікту ў Ізраілі забываюць пра вайну ва Украіне, а на Беларусь тым больш забыліся даўным-даўно. Пра тое, што ў нас адбываюцца рэпрэсіі кожны дзень, увогуле ніхто не памятае”.
“У гэтым сэнсе падаецца значна больш важным, каб я працягваў казаць пра тое, што адбываецца”, — заявіў Філіпенка.
Аляксандр (Саша) Філіпенка — беларускі літаратар, журналіст, сцэнарыст, тэлевядучы.
Пасля падзей 2020 года стаў адным з галасоў беларускага пратэстнага руху ў Еўропе.
Неаднаразова выступаў у абарону беларускіх палітвязняў у расійскай, нямецкай, англійская, шведскай, галандскай, польскай, французскай прэсе. Падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі.
У ліпені 2023 года ў Вільнюсе адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы Сашы Філіпенкі “Ціхары”. Пастаноўка ў сатырычнай форме паказвае беларускіх сілавікоў, якія пад выглядам звычайных грамадзян высочваюць удзельнікаў пратэстаў.
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку траўня на беларускіх метэастанцыях зарэгістравана больш за 50 рэкордаў холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка