У Вярхоўнай Радзе Украіны могуць прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі — Каардынацыйная рада

10 лістапада, Позірк. Па выніках другога беларуска-украінскага форума імя Астрожскіх, які адбыўся 4–5 лістапада ў Львове, прынята ініцыятыва аб прызначэнні спецпрадстаўніка па Беларусі ў Вярхоўнай Радзе, паведамила 10 лістапада Каардынацыйная рада па ўрэгуляванні палітычнага крызісу (КР).
Адзначаецца, што сярод іншага на форуме таксама абмеркавалі “супольныя ўкраінска-беларускія праекты па прававой экспертызе”.
КР ў Львове прадстаўлялі намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) па транзіце ўлады, лідар руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, кіраўнік апарату АПК Валерый Мацкевіч, прадстаўнік інстытуту “Палітычная сфера” Яўген Караулаў, каардынатар ініцыятывы па прававой дапамозе палітэмігрантам Free Belarus Center Паліна Бродзік.
Форум імя Астрожскіх — беларуска-украінская экспертная платформа, якую грамадскія арганізацыі дзвюх краін ладзяць другі раз. Гэтым разам на сустрэчу ў Львове прыехалі прадстаўнікі беларускіх дэмсіл, украінскай улады і экспертнай супольнасці.
3 ліпеня 2020 году ў Вярхоўнай Радзе створана міжфракцыйнае аб’яднанне дэпутатаў “За дэмакратычную Беларусь”, якое ўзначаліў дэпутат Аляксей Ганчарэнка (апазіцыйная фракцыя “Еўрапейская салідарнасць”).
Сёлета 7 лістапада ў Берліне дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская прыняла удзел у сустрэчы ўсіх парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праблему вызвалення палітвязняў, магчымасці парламентарыяў розных краін дапамагчы Беларусі ў падтрымцы яе еўрапейскага выбару.
Летась дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька паведамляў, што дэпутацкія групы “За дэмакратычную Беларусь” створаныя ў 13 парламентах — Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Канады, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. На той момант, паводле слоў палітыка, працэс стварэння такіх груп быў пачаты ў парламентах Германіі, Ісландыі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Фінляндыі і Францыі. У ліпені 2023 года дэпутацкая група “За дэмакратычную Беларусь” з’явілася ў парламенце Італіі.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка