Польшча сфармавала танкавы батальён ля мяжы з Беларуссю
13 лістапада, Позірк. Новая воінская часць — танкавы батальён у складзе 1-й пяхотнай дывізіі легіёнаў Войска Польскага сфармаваны ў Чартаеве, у Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводства, прыкладна за 30 км ад мяжы з Беларуссю, вынікае з паведамлення ўрадавага партала Польшчы.
Польскі міністр абароны Марыюш Блашчак, які наведаў падраздзяленне 12 лістапада, паведаміў, што батальён будзе аснашчаны танкамі К2 (браніраваная баявая машына паўднёвакарэйскай вытворчасці, прынятая на ўзбраенне ў 2014 годзе).
Паводле яго слоў, у Польшчы “выдатна разумеюць, што крамлёўскія кіраўнікі пачалі вайну [супраць Украіны], бо хочуць аднавіць Расійскую Імперыю”. “Гэта заўсёды было небяспечна для народаў, якія жылі па суседстве, таму каб не дапусціць нападу на нашу Радзіму, мы ўмацоўваем войска”, — заявіў чыноўнік.
Паводле інфармацыі ўрадавага партала, у Сямятычах (Чартаеве) ствараецца бранятанкавая брыгада. Яна прызначана для вядзення баявых дзеянняў у складзе дывізіі і самастойна, пры розным надвор’і і на рознай мясцовасці. Польскія ўлады разлічваюць, што брыгада ўмацуе баявы патэнцыял войскаў на напрамку, які “мае вырашальнае значэнне” для абароны “Бябжанскага рэгіёну”. Гэтая мясцовасць “мае асаблівае значэнне для сістэмы абароны і тэрытарыяльнай цэласнасці паўночна-ўсходняй Польшчы”.
У Чартаеве абсталяваны кантэйнерны лагер “з неабходнай сацыяльнай і жылой інфраструктурай”, у бліжэйшыя гады плануецца ўзвесці сталую інфраструктуру. “На першым этапе стварэння падраздзялення”, паводле даных партала, там будуць дыслакавацца больш за сто вайскоўцаў, у канчатковым рахунку — некалькі сотняў.
Фармаванне 1-й пяхотнай дывізіі пачалося ў верасні 2022 года. Пасля завяршэння працэсу ў яе будуць уваходзіць 12 вайсковых адзінак, у тым ліку пяць брыгад, чатыры палкі і тры спецбатальёны. Яны будуць дыслакаваныя ў гарнізонах Падляскага, Мазавецкага, Варміньска-Мазурскага і Куяўска-Паморскага ваяводстваў. Чакаецца, што агульная колькасць асабовага складу дывізіі перавысіць 30 тыс. Яе падраздзяленні аснашчаюцца танкамі К2 і “Абрамс”, самаходнымі гаўбіцамі К9 і “Краб”, беспілотнікамі “Гладыус”.
Дывізія прызначана ў першую чаргу для ўмацавання абароны польскага ўсходняга фланга.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 11 лістапада народ Польшчы з Днём незалежнасці, выказаў спадзеў, што пасля нядаўніх выбараў у парламент “у Варшаве прыслухаюцца да голасу сваіх грамадзян з заклікам жыць у міры і згодзе з прадстаўнікамі ўсіх нацый і веравызнанняў”, а таксама “разгледзяць працягнутую Беларуссю сяброўскую руку супрацоўніцтва”.
Афіцыйныя стасункі Варшавы і Мінска практычна замарожаныя. Польшча, як і іншыя дэмакратычныя краіны, лічыць сфальсіфікаванымі апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. З вясны 2021 года Польшча, а таксама Літва і Латвія, зазнаюць ціск з боку нелегальных мігрантаў, спробам якіх трапіць у ЕС з тэрыторыі Беларусі беларускія пагранічнікі ніяк не перашкаджаюць, а наадварот садзейнічаюць.
Пры гэтым беларускія ўлады крытыкуюць суседзяў за збудаваную агароджу, тлумачачы сваю пазіцыю клопатам пра мігруючых жывёл.
На знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута Польшча пакінула працуючымі толькі два пагранпераходы — адзін для грузавога і адзін для легкавога транспарту.
Раней у Беларусі было разбурана або апаганена больш за дзясятак месцаў памяці палякаў.
- Грамадства
- Грамадства"Інстаграм" і "Тэлеграм" найбольш папулярныя ў кібермахляроў пры псеўдапродажы тавараў — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗвязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаМіграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка