Літва, Польшча і ЗША асудзілі ў ААН размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі
6 кастрычніка, Позірк. На пасяджэнні Першага камітэта (па раззбраенні і міжнароднай бяспецы) Генасамблеі ААН прадстаўнікі Літвы, Польшчы і ЗША асудзілі размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ).
Стэнаграму дыскусіі апублікавала прэс-служба ААН.
Прадстаўнік Літвы Арунас Евалтас заявіў, што Беларусь парушае свае абавязацельствы па дамове аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ).
Паводле яго слоў, будучы ў статусе дзяржавы, якая не валодае ядзернай зброяй, Мінск дазволіў яе размяшчэнне на сваёй тэрыторыі.
Польскі дыпламат Яцэк Савіч у сваім выступленні адзначыў, што з’яўленне расійскай ТЯЗ у Беларусі павышае небяспеку эскалацыі абстаноўкі, сур’ёзна ўплываючы на рэгіянальную і глабальную бяспеку.
Прадстаўнік ЗША (прозвішча не прыводзіцца) выказаў заклапочанасць заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што “ён кантралюе ядзерную зброю, якая знаходзіцца ў Беларусі”. Амерыканскі дыпламат падкрэсліў, што, паводле ДНЯЗ, захоўванне і кантроль гэтых узбраенняў — абавязак Расіі.
13 чэрвеня падчас паездкі ў Мінскую вобласць Лукашэнка даў інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, з якой вынікала, што ў Беларусь з Расіі дастаўленая частка ядзернай зброі. Раней у той дзень ён сказаў прадстаўнікам дзяржаўных медыя, што гатовы “неадкладна і без ваганняў” прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.
16 чэрвеня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесцяць “да канца лета або да канца года”.
1 жніўня Лукашэнка сказаў, што больш за палову ТЯЗ, якую запланавана размясціць на беларускай тэрыторыі, ужо “завезена і разгрупавана” па краіне.
31 жніўня начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “1+1”, што першыя ядзерныя боегалоўкі былі дастаўленыя з РФ у Беларусь “літаральна некалькі дзён таму”, а да гэтага на беларускай тэрыторыі праводзіліся толькі “маштабныя трэніроўкі з ядзернымі імітатарамі”.
17 верасня намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў, што беларускія вайскоўцы маюць адпаведную падрыхтоўку для выкарыстання ядзернай зброі.Спецыялісты, сказаў Муравейка,”прайшлі пэўны кантрольны зрэз і допуск, атрымаўшы магчымасць выкарыстоўваць і ўжываць гэтую зброю”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



