Зварот да нацыянальнай гісторыі ў сям’і дапаможа дэкаланізацыі Беларусі — член АПК

15 лістапада, Позірк. Толькі “маштабны нацыянальны супраціў і свядомы зварот да нацыянальнай гісторыі і культуры на сямейным узроўні” зможа даць беларусам “надзею не згубіць чарговае пакаленне і правесці дэкаланізацыю”, такое меркаванне 15 лістапада выказаў намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Заява палітыка, апублікаваная ў тэлеграм-канале АПК, стала рэакцыяй на прэзентацыю Міністэрствам адукацыі і Генеральнай пракуратурай школьных дапаможнікаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
“З малодшых класаў беларускім дзецям хочуць убіць у галовы думку, што бела-чырвона-белая сімволіка і герб “Пагоня” — выключна сімвалы, якімі карысталіся нацысты, калі знішчалі беларускі народ. Без усялякіх спасылак на крыніцы і з поўным адчуваннем гістарычнай праваты, — адзначыў Баркоўскі. — Антураж і гістарычная фактура падручнікаў — перадрукі вядомых з савецкіх часоў інтэрпрэтацый тагачасных падзей з іканастасам “правільных” герояў і здраднікаў-калабарантаў, якіх у народзе называлі “паліцаямі”. Гэта цалкам савецкі гістарычны наратыў, які адпавядае новым расійскім законам аб абароне “гістарычнай праўды”.
У гэты ж час, звярнуў увагу намеснік прадстаўніцы АПК, “класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч прызнаецца аўтарам “экстрэмісцкіх” твораў”, па ўсёй краіне знішчаюцца “помнікі і памятныя шыльды паўстанцам Кастуся Каліноўскага”, а ў Мінску “будуецца помнік Аляксандру Неўскаму”.
“Калі нехта сумняваецца, што беларусамі кіруе акупацыйныя ўлада, хай сябе спытае: ці мог бы польскі чыноўнік запісаць у экстрэмісты Міцкевіча ці Касцюшку? Або літоўскі чыноўнік замяніць “Пагоню” на герб літоўскай савецкай рэспублікі з той нагоды, што яе выкарыстоўвалі калабаранты падчас вайны?” — задаў рытарычнае пытанне Баркоўскі.
Раней беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, рэагуючы на прэзентацыю згаданых дапаможнікаў, заявіла, што “генацыд беларускага народа не застаўся ў 1940-х гадах — ён адбываецца ў Беларусі проста зараз”, калі палітвязняў у месцах несвабоды “пазбаўляюць дапамогі, медыкаментаў і рэчаў першай неабходнасці, асуджаючы на марудную смерць”.
Дапаможнікі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” для 1–4‑х, 5–9‑х і 10–11‑х класаў устаноў сярэдняй адукацыі былі распрацаваныя ў 2023 годзе. Прэзентацыя адбылася 14 лістапада ў Мінску.
Пры гэтым адпаведныя змены ў навучанні школьнікаў адбыліся ў 2022 годзе. Сярод іншага ў адукацыйным працэсе пачалі выкарыстоўваць перададзеныя Генпракуратурай матэрыялы крымінальнага расследавання аб “генацыдзе беларускага народа”.
У праграму прадмета “Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь” для 4‑га класа (навучаюцца дзеці ва ўзросце 10 гадоў) дадалі тэму “Трагедыя беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гістарычная памяць аб гібелі жыхароў беларускай вёскі Хатынь і дзецях — ахвярах вайны”.
Тэму “генацыду беларускага народа” ўлады пачалі актыўна прасоўваць тры гады таму, за яго публічнае адмаўленне ўвялі крымінальную адказнасць. Пры гэтым рэжым увесь час праводзіць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалту з боку сілавікоў.
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+