Беларускія артылерысты атрымалі мадэрнізаваную сістэму залпавага агню “Паланэз-М”

15 лістапада, Позірк. Комплекс мадэрнізаванай рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) айчыннай вытворчасці “Паланэз-М” 15 лістапада паступіў на ўзбраенне “рэактыўнай артылерыйскай брыгады Узброеных сіл”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ведамства сцвярджае, што “многія тэхнічныя рашэнні, рэалізаваныя беларускімі распрацоўшчыкамі сістэм рэактыўнай артылерыі, не маюць аналагаў у свеце”.
Заяўляецца, што асноўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі сістэмы “Паланэз-М”, якая адпавядае “лепшым сусветным узорам сістэм рэактыўнай артылерыі”, палепшаныя ў параўнанні з базавай мадэллю “Паланэз”. Паляпшэнні, паводле даных Мінабароны, дазваляюць “адной баявой машынай адначасова нанесці з высокай дакладнасцю ўдар па васьмі цэлям на далёкасці да 300 км”.
Патэнцыйнымі цэлямі для сістэмы “Паланэз-М” ведамства называе камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, скопішча тэхнікі і засяроджванне жывой сілы.
Сцвярджаецца, што прыняцце новых узораў узбраення з’яўляецца “адным з элементаў стратэгічнага стрымлівання”.
РСЗА “Паланэз” упершыню была прадэманстравана 9 траўня 2015 года на вайсковым парадзе ў Мінску. Паводле даных адкрытых крыніц, сістэма здольная паражаць цэлі на далёкасці 50-300 км. Першыя баявыя пускі зробленыя ў 2016 годзе ў Гомельскай вобласці. У тым жа годзе сістэма паступіла на ўзбраенне 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады.
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЛукашэнка даручыў спікеру ПП НС Сергеенку наведаць В'етнам — у парушэнне канстытуцыйнага прынцыпу падзелу ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 25 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка