У сейме Літвы абмяркоўваюць закрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

15 лістапада, Позірк. Кіраўнік камітэта сейма Літвы па бюджэце і фінансах Міндаўгас Лінге прапанаваў закрыць кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю і Расіяй.
Паводле яго слоў, якія перадае ТАСС, такая мера неабходная для скарачэння правозу кантрабанды.
“Прапануем ацаніць магчымасць закрыцця памежных пераходаў, праз якія ў Літву ідуць найбольш масавыя патокі кантрабанды, і разгледзець пытанне дадатковага фінансавання тых КПП, кантроль на якіх з’яўляецца недастатковым”, — заявіў Лінгу на пасяджэнні камітэта.
Аб якіх пунктах пропуску гаворка, не ўдакладняецца.
Паведамляецца, што сёлета Міністэрства ўнутраных спраў Літвы фіксуе павелічэнне спробаў правозу кантрабандных тавараў з Беларусі і РФ, але ў цэлым аб’ёмы затрыманых нелегальных грузаў зменшыліся.
18 жніўня Літва закрыла пункты пропуску Шумскас і Твярачус (з беларускага боку — Лоша і Відзы адпаведна). Пазней літоўскае МУС прапанавала закрыць яшчэ два пункты — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).
28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі на сустрэчы ў Варшаве ўзгаднілі асноўныя крытэрыі, пры адпаведнасці якім будзе вырашана цалкам закрыць мяжу з Беларуссю: узброены інцыдэнт або інцыдэнт на мяжы адной з краін, які ўяўляе сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы, а таксама арганізаваны масавы прарыў нелегалаў.
29 жніўня прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла, што ўрад гэтай дзяржавы найбліжэйшым часам “не будзе закрываць дадатковыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю”, але згадала пра існаванне плана, “у якім прапісана, як можна скараціць колькасць пунктаў пропуску, праз якія можна перасякаць літоўска-беларускую мяжу.
Палітык падкрэсліла, што поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю магчымае толькі ў каардынацыі з суседнімі краінамі ЕС. Паводле слоў Шыманітэ, Беларусь працягвае заставацца “крыніцай нестабільнасці”, паколькі яе “самаабвешчаны прэзідэнт” здольны “выкарыстоўваць разнастайныя інструменты, каб паспрабаваць дамагчыся чагосьці для сябе”.
1 лістапада Мытная служба Літвы заявіла аб узмацненні жорсткасці кантролю на межах з Беларуссю і РФ для прадухілення вывазу санкцыйных тавараў.
Адзначалася, што рашэнне прынята ў сувязі з працягам спробаў абыходу санкцый, калі экспартная прадукцыя “класіфікуецца па таварных пазіцыях камбінаванай наменклатуры”, якая не падпадае пад абмежаванні.
Такія выпадкі фіксуюцца пры вывазе тавараў у рэгіёны Сярэдняй Азіі і Каўказа, удакладнілі ў ведамстве.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+