Ціханоўская заклікала Партугалію заняць “моцную пазіцыю ў абарону беларускай незалежнасці”

16 лістапада, Позірк. Заняць “моцнуцю пазіцыю ў абарону беларускай незалежнасці” заклікала Партугалію дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з міністрам нацыянальнай абароны гэтай краіны Хеленай Карэйраш.
Галоўны дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што сустрэча адбылася ў рамках яе візіту ў Лісабон, які праходзіць у гэтыя дні.
Дэмлідар на перамовах згадала пра сітуацыю з расійскімі войскамі і ядзернай зброяй на тэрыторыі Беларусі, папрасіла суразмоўніцу дапамагчы наладзіць дыялог з “краінамі глабальнага Поўдня”, у прыватнасці з партугаламоўнымі дзяржавамі — Бразіліяй, Мазамбікам, Анголай.
“Ціханоўская і Каррэйраш абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам у межах агульнай падтрымкі Украіны, а таксама магчымасць рэгулярнага абмену інфармацыяй у сферы бяспекі”, — заявіў Вячорка.
Паводле яго слоў, на запрашэнне міністра замежных спраў Партугаліі Жуау Кравіньё палітык выступіла на “найбуйнешай тэхналагічнай канферэнцыі Еўропы” Web Summit 2023, дзе прысутнічала “каля 500 чалавек”, у тым ліку “прадстаўнікі стартапаў і бізнесаў з Беларусі і ўсяго свету”.
“Святлана Ціханоўская распавяла пра самаарганізацыю людзей у 2020 годзе, ролю IT-сектару, сітуацыю з палітвязнямі, а таксама адносіны [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна і [Аляксандра] Лукашэнкі. Яна заклікала свет да паслядоўнасці і рашучасці ў абароне дэмакратычных прынцыпаў і каштоўнасцяў, даць усю неабходную падтрымку Украіне, каб перамагчы ў вайне, бо гэта будзе і перамога Беларусі, [якая] не дазволіць ёй стаць суцяшальным прызам для Расіі”, — сказаў Вячорка.
Раней на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніу Коштай Ціханоўская ўзняла пытанне санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і дыпламатычнай падтрымкі для дэмакратычных сіл. Палітык разам з прадстаўнікамі беларускага бізнесу абмеркавала з дзяржаўным сакратаром МЗС Бернарда Іва Крузам вырашэнне міграцыйных і легалізацыйных пытанняў, якія паўстаюць перад беларусамі. Адбыліся сустрэчы з парламенцкім камітэтам па міжнародных стасунках і парламенцкай “групай сяброў Беларусі”.
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка