Урад Літвы пакуль не мае намеру закрываць дадатковыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
17 лістапада, Позірк. Урад Літвы зараз не разглядае пытанне закрыцця дадатковых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, заявіла журналістам 16 лістапада ў сейме прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманітэ.
Разам з тым, паводле інфармацыі партала lrytas.lt, яна не выключыла, што ўрад можа вярнуцца да гэтага пытання ў будучыні.
У той жа час прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што магчымасць закрыцця пагранпераходаў разглядаецца з улікам “эканамічнай разумнасці”.
15 лістапада кіраўнік камітэта сейма Літвы па бюджэце і фінансах Міндаўгас Лінге прапанаваў закрыць кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю і Расіяй для скарачэння правозу кантрабанды. Якія пункты пропуску ён меў на ўвазе, невядома.
18 жніўня Літва закрыла пункты пропуску Шумскас і Цвярачус (з беларускага боку — Лоша і Відзы адпаведна). Пазней літоўскае МУС прапанавала закрыць яшчэ два пункты — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).
28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі на сустрэчы ў Варшаве ўзгаднілі асноўныя крытэры, пры адпаведнасці якім будзе вырашана цалкам закрыць мяжу з Беларуссю: узброены інцыдэнт або інцыдэнт на мяжы адной з краін, які прадстаўляе сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы, а таксама арганізаваны масавы прарыў нелегалаў.
29 жніўня Шыманітэ заявіла, што ўрад у бліжэйшы час “не будзе закрываць дадатковыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю”, але згадала пра існаванні плана, у якім прапісана, як можна скараціць колькасць пунктаў пропуску, праз якія можна перасякаць літоўска-беларускую мяжу.
Палітык падкрэсліла, што поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю магчымае толькі ў каардынацыі з суседнімі краінамі ЕС.
1 лістапада Мытная служба Літвы заявіла пра ўзмацненне кантролю на межах з Беларуссю і Расіяй для прадухілення вывазу санкцыйных тавараў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


