Урад вызначыў парадак узгаднення выезду за мяжу для чыноўнікаў і дзяржслужачых

22 лістапада, Позірк. Парадак узгаднення выезду за межы Беларусі для чыноўнікаў і асобных дзяржаўных служачых усталяваны пастановай Савета міністраў № 786 ад 17 лістапада.
Згодна з дакументам, апублікаваным 22 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, патрабаванне ўзгадняць замежныя паездкі (акрамя службовых камандзіровак) распаўсюджваецца на кіраўнікоў дзяржорганаў (у тым ліку ўстаноў і арганізацый, якія забяспечваюць дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі) і дзяржарганізацый, якія маюць допуск да дзяржсакрэтаў, таксама грамадзянскія дзяржслужачыя і работнікі, якія забяспечваюць дзейнасць і тэхабслугоўванне дзяржорганаў, што маюць доступ да дзяржсакрэтаў (згоду павінны даваць службовыя асобы, якія заключалі працоўны дагавор з заяўнікамі; кіраўнікі адпаведных дзяржорганаў).
Гэта ж тычыцца намеснікаў прэм’ер-міністра, кіраўнікоў апарата Савета міністраў, падпарадкаваных ураду органаў і арганізацый, упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (павінны ўзгадняць выезд з прэм’ер-міністрам); намеснікаў старшыні і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, якія ажыццяўляюць паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, старшыняў саветаў дэпутатаў — абласных і Мінскага гарадскога (са старшынёй СР НС); намеснікаў старшыні і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацсходу (са старшынёй ПП НС).
Аналагічным чынам выезд за мяжу павінны ўзгадняць кіраўнікі Цэнтрвыбаркама, Белстата, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Наццэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Наццэнтра прававой інфармацыі (з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі), намеснікі старшынь і суддзі Канстытуцыйнага, Вярхоўнага, Мінскага гарадскога і абласных судоў, эканамічных судоў сталіцы (са старшынямі адпаведных судоў).
Замежныя паездкі павінны ўзгадняць намеснікі кіраўніка справамі прэзідэнта, дырэктар дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі прэзідэнта і яго намеснікі (з кіраўніком спраў прэзідэнта); сакратар Цэнтрвыбаркама (са старшынёй ЦВК); кіраўнікі гарадоў абласнога падпарадкавання, гарадскіх і раённых выканкамаў, адміністрацый гарадскіх раёнаў, грамадзянскія дзяржслужачыя і работнікі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама (са старшынямі абласных і сталічнага выканкамаў), работнікі ўсіх гэтых структур (з начальствам свайго ўзроўню).
Для выезду за мяжу неабходна падаць заяву за 10 дзён да меркаванай паездкі, пазначыўшы краіну або краіны, якія плануецца наведаць ці праехаць транзітам, мэта паездкі, адрасы знаходжання, кантакты.
“Рашэнне пра ўзгадненне выезду, адмову ў такім узгадненні ў мэтах забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі афармляецца рэзалюцыяй”, — гаворыцца ў пастанове.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
