Для перадачы палітвязням і іх семьям у фонды накіравана 47% сродкаў, сабраных на ліпеньскім марафоне салідарнасці

22 лістапада, Позірк. Для перадачы беларускім палітвязням і іх семьям на 21 лістапада ў фонды і арганізацыі накіравана 262.400 еўра, альбо 47% сродкаў, сабраных на ліпеньскім марафоне салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, вынікае з паведамлення Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
На марафоне было сабрана 574.617 еўра. Пасля аплаты камісіі на рахунку засталося 545.740 еўра і 12.000 еўра ў крыптавалюце.
Больш за ўсё — 100.000 еўра — было накіравана ў фонд салідарнасці BYSOL. Грошы для перадачы сем’ям палітвязняў атрымалі ініцыятыва BY_help (46.900 еўра), фонд дапамогі беларусам у Літве Razam і “Анархічны чорны крыж — Беларусь” (па 20.000), дабрачынны фонд “Краіна для жыцця” (18.000), дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB (15.000), праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby (14.000), Беларуская Рада культуры (9.500), медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам “Палітвязынка” (5 000).
З размеркаваных фондам і арганізацыям сродкаў непасрэдна палітвязням і іх сем’ям ужо перададзена 197.100 еўра — каля 35%.
21 лістапада АПК паведаміў пра пачатак аўдыту фондаў, якія займаюцца размеркаваннем сабраных на марафоне сродкаў. Гэтую працэдуру, праведзеную прадстаўніком назіральнай рады марафону, ужо паспяхова прайшоў фонд “Краіна для жыцця”.
У згаданую назіральную раду, паводле інфармацыі АПК, уваходзяць ініцыятар марафону, прадстаўніца кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, а таксама прадстаўнікі васьмі беларускіх незалежныя медыя.

- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства