Зяленскі ўвёў санкцыі супраць начальніка БЧ і трох беларускіх прадпрыемстваў

23 лістапада, Позірк. У адпаведнасці з указамі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ад 23 лістапада ўведзены санкцыі супраць начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава тэрмінам на 10 гадоў, а таксама ў дачыненні да ТАА “ТэхнаХімРэагентБел” (Гродна), ААТ “Белгіпс” (Мінскі раён), ТАА “Карпарацыя ВОЛМА БЕЛ” (Мінск) — на 5 гадоў.
Такім чынам прэзідэнт Украіны ўвёў у дзеянне рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) ад таго ж чысла аб прымяненні эканамічных санкцый супраць шэрагу расійскіх і іншых фізічных асоб і кампаній.
Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў, абмежаванне гандлёвых аперацый, забарону на транзіт праз тэрыторыю Украіны, прадухіленне вывядзення капіталаў за яе межы, спыненне або ануляванне ўсіх эканамічных і фінансавых абавязацельстваў, забарону на ўдзел у прыватызацыі і арэндзе ўкраінскага дзяржмаёмасці і інш — агулам 14-15 пунктаў (у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб).
У спісе больш за 300 асоб, большасць з іх — расійскія.
“Кожнае прозвішча, кожная назва кампаніі — гэта канкрэтная віна ў тым, што расійскі тэрор працягваецца. Украіна дапаўняе сваімі санкцыямі міжнародныя санкцыйныя механізмы. І мы працуем, каб санкцыі партнёраў былі распаўсюджаныя і на тых, супраць каго ўжо прыняты адпаведныя рашэнні Украіны”, — заявіў Зяленскі 23 лістапада ў відэазвароце да суайчыннікаў.
22 лістапада Вярхоўная Рада Украіны падтрымала рашэнне СНБА ад 20 лістапада аб увядзенні на 50 гадоў сектаральных эканамічных санкцый супраць Беларусі і РФ у абаронна-прамысловай сферы.
- ГрамадстваМНС ліквідуе яшчэ адзін буйны лясны пажар — каля мяжы з УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — красавік 2025 года знізіўся на 12,2% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–30 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка