КДБ унёс у “спіс тэрарыстаў” яшчэ 10 чалавек
22 верасня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 22 верасня ўнёс у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ 10 чалавек.
У спіс дададзеныя палітвязні Аляксей Бародка і Андрэй Фамін.
Бародка — адвакат, асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Ураджэнец Магілёва Фамін прысуджаны да 7 гадоў зняволення паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) КК.
У “спіс тэрарыстаў” уключаны грамадзянін Украіны Іван Ліхалат, які абвінавачваецца паводле арт. 289 КК (акт тэрарызму).
Таксама ў пераліку фігуранты справы аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане Сяргей Рабушка, Аляксандр Напрэенка, Максім Зуеў і Вадзім Багаўкоў.
30 жніўня ў рамках спецвытворчасці Мінскі гарадскі суд прысудзіў Багаўкова і Зуева да 10 гадоў пазбаўлення волі, Рабушку і Напрэенку — да 8. Іх абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) КК, Зуеву і Багаўкову таксама паставілі ў віну ч. 1 арт. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Усе яны знаходзяцца за мяжой.
Акрамя гэтага, да “тэрарыстаў” прылічаныя Барыс Пухальскі і Іван Бародзіч, абвінавачаныя паводле арт. 289 КК, і Аляксандр Галуза, асуджаны паводле арт. 130 КК (прысуд невядомы).Цяпер у пераліку 1.119 пазіцый. Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што раней са спісу было выдаленае дзевяць прозвішчаў.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+