На фоне затрымання аднаго ксяндза і скандалу вакол другога апостальскі нунцый Ёзіч сустрэўся з Алейнікам

25 лістапада, Позірк. “Актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым прастолам” абмеркавалі 24 лістапада міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і апостальскі нунцый (амбасадар Ватыкана) Антэ Ёзіч, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
“Адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце намаганняў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў”, — адзначаецца ў рэлізе.
Сустрэча адбылася на фоне паведамленняў аб затрыманні аднаго і скандалу вакол другога каталіцкага святара.
18 лістапада ініцыятыва “Хрысціянская візія” пры Каардынацыйнай радзе апублікавала інфармацыю пра затрыманне пробашча касцёла св. Юзафа ў Валожыне (Мінская вобласць) Генрыха (Генадзя) Акалатовіча. Паводле папярэдніх звестак, ён абвінавачваецца ў “здрада дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса). Яму каля 70 гадоў, мае праблемы са здароўем: перанёс інфаркт, нядаўна была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем; мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў, гаварылася ў паведамленні “ХВ”.
23 лістапада ініцыятыва “Рабочы рух” апублікавала расследаванне “Прынц злодзеяў і негуманны еўрапейскі суд / Грэшны беларускі ксёндз: колькі каштуе прабачэнне”. У ім сцвярджалася, што апекуном набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмэна Аляксандра Зайцава з’яўляецца ксёндз Ігар Лашук, пробашч касцёла св. Казіміра ў Стоўбцах. Ксёндз нібыта атрымлівае за гэта “вялікія дывідэнды”, і ў яго двое дзяцей, хаця каталіцкаму святару забаронена мець сям’ю.
“У сувязі з інфармацыяй, атрыманай са СМІ і іншых крыніц”, 24 лістапада прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Санько распаўсюдзіў паведамленне, у якім гаворыцца, што Генадзь Акалатовіч “у сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі”, “акалічнасці справы высвятляюцца”. Справа Ігара Лашука “даследуецца ў святле нормаў Кодэкса кананічнага права” — кодэкса юрыдычных нормаў агульнага і ўніверсальнага характару, якім кіруецца каталіцкая царква лацінскага абраду.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка