Першае месца літаратурнай прэміі Гедройца 2023 года прысуджана Ганне Кандрацюк

25 лістапада, Позірк. Першае месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2023 года прысуджана Ганне Кандрацюк з кнігай “У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” — “за добра дакументаваны цуд шматгалосся беларускага памежжа”. Цырымонія ўганаравання адбылася 25 лістапада ў Гданьску.
Кандрацюк адзначыла, што лічыць перамогу “ўзнагародай для Белавежскай пушчы” і герояў свайго твора, “якія жывуць на польскім і беларускім баках, маюць сваю памяць і свой свет”.
Другое месца заняў Сцяпан Стурэйка з кнігай “Пасажыры карабля Тэсэя”. Журы адзначыла яго “за найлепшую мастацкую актуалізацыю праблемы культурнай спадчыны”.
Трэцяе месца прысуджана Сяргею Лескецю з кнігай “Шэпт” — “за адкрыццё магіі слова, якое змяняе рэчаіснасць”.
Прэмія Гедройца — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, уручаецца за найлепшую кнігу мастацкай і дакументальнай прозы на беларускай мове. Заснавалі прэмію амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў (апошнія дзве арганізацыі ліквідаваныя ў Беларусі і адроджаныя па-за яе мяжамі).
На хвалі рэпрэсій пасля 2020 года беларускія ўлады ліквідавалі ўсе асноўныя незалежныя выдавецтвы, якія выпускалі сучасную беларускую літаратуру. Многія выдаўцы вымушана эмігравалі і працягнулі сваю справу за мяжой.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,75 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка