Праз два гады пасля “пажадання” Лукашэнкі мінскае “Дынама” стала чэмпіёнам Беларусі па футболе
26 лістапада, Позірк. Футбольны клуб “Дынама-Мінск” за тур да заканчэння першынства Беларусі стаў чэмпіёнам. Сталічная каманда датэрмінова гарантавала сабе залатыя медалі дзякуючы перамозе (4:0) 26 лістапада ў Бабруйску над мясцовай “Белшынай”.
Другое месца ў чэмпіянаце, таксама датэрмінова, заняў гродзенскі “Нёман”.
Барацьба за бронзавыя ўзнагароды працягваецца паміж клубамі “Іслач” (Мінскі раён), жодзінскім “Тарпеда”-БелАЗ і барысаўскім БАТЭ.
Гэты сезон быў адзначаны скандалам з дамоўнымі матчамі, датаванымі 2022 годам. У крымінальную справу па фактах забеспячэння патрэбных вынікаў па папярэдняй змове апынуліся ўцягнутыя канкурэнты мінскага “Дынама” — салігорскі “Шахцёр” і сталічны “Энергетык”-БДУ.
Па выніках разбіральніцтваў у траўні “Шахцёр” быў пазбаўлены чэмпіёнскага тытулу мінулага года, у чэмпіянаце-2023 каманду пазбавілі 30 ачкоў. У “Энергетыка” адабралі срэбра папярэдняга першынства і 20 балаў у цяперашнім. У яшчэ аднаго клуба-фігуранта — “Белшыны” — адмінусавалі 10 ачкоў.
Пазней гэтыя тры клубы былі таксама пазбаўленыя адпаведна 5, 3 і 1 ачкоў за махінацыі пры складанні фінансавай справаздачнасці.
Канкурэнцыю “Дынама” мог таксама скласці БАТЭ, аднак сёлета барысаўчане сутыкнуліся з фінансавымі і кадравымі праблемамі. Спартыўныя медыя неаднаразова паведамлялі, што шэраг вядучых гульцоў клуба трапілі ў палітычна матываваны “чорны спіс” нядобранадзейных спартсменаў і на іх прафесійныя выступленні ў Беларусі была накладзена негалосная забарона Міністэрствам спорту і турызму. Акрамя гэтага, ведамства на працягу некалькіх месяцаў не падпісвала БАТЭ дакументы, неабходныя для атрымання матэрыяльнай падтрымкі ад спонсараў.
Пры гэтым кіраўніка Мінспорту Сяргея Кавальчука (экс-супрацоўніка Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі) называюць неафіцыйным куратарам мінскага “Дынама”.
3 верасня 2021 года, выступаючы на цырымоніі адкрыцця пасля рэканструкцыі стадыёна “Дынама-Юні”, Лукашэнка заявіў, што мінская каманда “павінна страсянуць увесь беларускі футбол”.
“Калі вы будзеце гуляць дрэнна, лічыце, што кожны дзень вы будзеце ў мяне на кантролі. <…>. Таму лепш гуляйце добра. У гэтым годзе трэцяе месца прымальна, ніжэй — нельга. А ў наступным годзе вы павінны быць чэмпіёнамі. <…>. Вось на што я разлічваю”, — заявіў Лукашэнка, звяртаючыся да футбалістаў.
У 2022 годзе “Дынама” не выканала “пажаданне” Лукашэнкі, заняўшы 4‑е месца.
Цяперашняе чэмпіёнства — восьмае ў гісторыі “Дынама”. 15 тытулаў на рахунку БАТЭ, тры ў “Шахцёра”, два ў мазырскай” Славіі”, па адным — у” Дняпра “(Магілёў), брэсцкага “Дынама”, “Гомеля” і “Белшыны”.
Чэмпіянат Беларусі па футболе праводзіцца з 1992 года.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСвята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, у 2024 годзе наведала 10,5 тыс. экскурсантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ экскурсіі і экскурсійныя маршруты па Беларусі ўключана 1.400 рэлігійных аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД зменшылася ў 1,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла ў 1,6 раза, перавысіўшы 4,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства