Рада БНР узнагародзіла медалём Ордэну “Пагоня” Герасіменю, Ляўчук, Бахарэвіча і іншых беларусаў

27 лістапада, Позірк. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) паведаміла аб узнагароджанні шэрагу суайчыннікаў медалём Ордэну “Пагоня” “за заслугі ў барацьбе за волю і незалежнасць Беларусі”.
Узнагароду атрымаюць сузаснавальніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС), трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя, спявачка Маргарыта Ляўчук і яшчэ чатыры чалавекі, чые імёны не публікуюцца з меркаванняў бяспекі. Удакладняецца, што сярод іх ёсць палітвязні.
Таксама медалём уганараваныя грамадскія і культурніцкія дзеячы: пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, актывістка Аліна Нагорная (жонка папулярызатара беларускай мовы Ігара Случака) і баец палка Каліноўскага з пазыўным “Оксон”.
Пасмяротна ўзнагароджаны дабраахвотнік атраду “Атам”.
Акрамя таго, медалём БНР “За баявыя заслугі” ўзнагароджаныя шасцёра байцоў мэдыцынскай службы палка Каліноўскага, а таксама адзін баец спецпадраздзялення Узброеных сіл Украіны, беларус, выхаванец “Белага лёгіёну”.
Медаль Ордэну Пагоні заснаваны ў траўні 2023 года. Як паведамляла Рада БНР, уручаецца “беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам: асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі, выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа, замежнікам, якія спрычыніліся да даследванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі”.
Медаль БНР “За баявыя заслугі” ўручаецца “за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасці, пры выкананні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананні спецыяльных заданняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі”.
Гл. таксама:
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка