Спікер КР Ягораў ў сувязі з хваляй вобшукаў заклікаў міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі

28 лістапада, Позірк. “Сённяшнія падзеі ў Беларусі — гэта яўнае парушэнне асноўных правоў чалавека і дэмакратычных свабод. Мы заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць Каардынацыйную раду (КР) ў барацьбе за аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі і ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі”, — заявіў 28 лістапада спікер арганізацыі Андрэй Ягораў, рэагуючы на хвалю вобшукаў па беларускім месцы жыхарства членаў КР у рамках узбуджанай крымінальнай справы.
Ягораў перакананы: пераслед КР выкліканы тым, што “Лукашэнка баіцца чэсных выбараў, баіцца пабудовы альтэрнатыўных інстытутаў улады”.
“Дзеянні рэжыму яскрава дэманструюць важнасць для беларусаў і будучыні нашай краіны маючых адбыцца выбараў у Каардынацыйную раду. Рэакцыя нелегітымных уладаў сведчыць аб тым, што дэмакратычныя сілы рухаюцца ў правільным напрамку. Супрацьпастаўляючы сябе дэмакратыі, Лукашэнка загадзя паказвае, што ягоныя так званыя выбары — гэта толькі пастаноўка, дзе няма месца справядлівасці, законнасці і рэальнаму волевыяўленню”, — адзначыў спікер.
Каардынацыйная рада, паводле яго словаў, “не перастае пацвярджаць прыхільнасць ідэалам свабоды і дэмакратыі і будзе працягваць працаваць над тым, каб забяспечыць сумленныя і празрыстыя працэсы ў нашай краіне”.
“Мы заклікаем усіх грамадзян у Беларусі ставіць у прыярытэт сваю бяспеку, але тым не менш шукаць магчымасць як мага больш актыўна ўдзельнічаць у маючых адбыцца выбарах у новы склад рады і выкарыстоўваць свой голас для выказвання сваёй волі і імкнення да свабоднай і справядлівай Беларусі. Бо Лукашэнка дамагаецца якраз адваротнага”, — падкрэсліў Ягораў.
Палітык выказаў “захапленне і падтрымку” членам КР і іх блізкім, якія “з мужнасцю і стойкасцю супрацьстаяць пагрозам і ціску”. “Вашы бясстрашнасць і рашучасць у гэтых цяжкіх абставінах з’яўляюцца крыніцай натхнення для ўсіх нас. Памятайце, што вы не самотныя, мы разам змагаемся за свабоду і справядлівасць. Ваша мужнасць і ваша барацьба набліжаюць нас да светлых часоў свабоды, калі ў Беларусі будуць урэшце паважацца правы і годнасць кожнага чалавека”, — заявіў Ягораў.
28 лістапада адбылася хваля ператрусаў па месцах беларускай рэгістрацыі і ў сваякоў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, звязаных з Каардынацыйнай радай па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Вядома, што вобшукі прайшлі ў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўла Латушкі і супрацоўнікаў НАУ, прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай Ганны Красулінай, кіраўніка руху “За свабоду” Юрася Губарэвіча, аналітыка, эканаміста Сяргея Чалага, былога кіраўніка арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча, аднаго з прадстаўнікоў Народных амбасадаў Беларусі і дэлегата КР ад суполкі “Беларусы Замежжа” Міхаіла Таўбэ.
Следчы камітэт паведаміў, што па справе ў якасці падазраваных праходзіць больш за 100 чалавек.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+