Культурная актывістка: Творчыя каманды за мяжой ствараюць адзіную зразумелую ім сістэму каардынат — дыктатуру

29 лістапада, Позірк. Беларускім культурным праектам у замежжы не хапае гарызантальных сувязей у арганізацыі працы. Такое меркаванне выказала сузаснавальніца праекта па стварэнні аўдыёкніг “Кніжны воз”, былая актрыса Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш 28 лістапада ў Варшаве на круглым стале, прысвечаным прадстаўленай Аб’яднаным пераходным кабінетам (АПК) Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця.
“Я назіраю вельмі шмат розных творчых каманд — хтосьці камусьці падначальваецца. Людзі выязджаюць і ствараюць адзіную зразумелую сістэму каардынат існавання каманды — дыктатуру, якая ім вядомая. І ў гэтым вялізная праблема”, — заявіла Дробыш.
На яе думку, гэта не заўважаецца, “ідуць аргументы, што мы заўсёды так рабілі, усё было добра”.
“Гэта настолькі маштабна, што праекты проста правальваюцца, паміраюць. Праз то, што людзі ў незразумелай сітуацыі робяць тое, што ведаюць: выбудоўваюць тую самую дыктатуру, ад якой яны збягалі”, — лічыць Дробыш.
Прадстаўніцтва АПК па нацыянальным адраджэнні часта ўспрымаецца “як Міністэрства культуры — тое самае, толькі яно незалежнае”, “але ж гэта не так, абсалютна”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


