У Беларусі ахоп лячэннем ВІЧ-інфікаваных набліжаецца да 91%

30 лістапада, Позірк. Ахоп антырэтравіруснай тэрапіяй ВІЧ-інфіцыраваных набліжаецца да 91%, паведаміў 30 лістапада намеснік галоўнага ўрача Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па аказанні меддапамогі пацыентам з ВІЧ Алег Скрыпко на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, лячэнне атрымлівае больш за 21 тыс. ВІЧ-інфікаваных. Менавіта такія паказчыкі закладзены ў дзяржаўнай праграме “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” на 2021–2025 гады, сказаў урач.
Паводле яго слоў, у Беларусі з мінулага года ўкаранёны новы паскораны метад дыягностыкі ВІЧ.
“Выраблены ў дастаткова добрым маштабе пераход на новыя схемы лячэння ВІЧ-інфекцыі з пераважным выкарыстаннем лекавага сродку Далутэгравір (прымаецца раз у дзень, мае менш пабочных эфектаў, чым альтэрнатыўныя прэпараты — “Позірк”.), — сказаў Скрыпко. — У пачатку года 2,5 тыс. пацыентаў з 21 тыс. прымалі гэты лекавы сродак, цяпер — больш за палову. У бліжэйшы час у нас будзе атрымліваць гэтае лячэнне 70–75% пацыентаў, як і рэкамендуецца СААЗ”.
Па словах лекара, пацыенты, якім прызначанае лячэнне, “атрымліваюць яго хутка”. Сярэдні тэрмін прадастаўлення тэрапіі — каля некалькіх тыдняў, “а ў большасці выпадку на працягу тыдня пасля здачы аналізаў”.
“Нягледзячы на ўсякія цяжкасці, лекавае забеспячэнне знаходзіцца на годным узроўні: лекі набываюцца ў дастатковым аб’ёме, рэгулярна. Таму пацыенты маюць магчымасць атрымаць іх у тыя тэрміны і аб’ёмах, якія неабходныя”, — падкрэсліў Скрыпко.
Паводле яго слоў, узровень перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці ў Беларусі на працягу многіх гадоў захоўваецца і складае каля 2 працэнтаў. Адзінкавыя выпадкі перадачы ВІЧ-інфекцыі дзіцяці здараюцца пры родах жанчын, якія “вядуць асацыяльны лад жыцця”, трапілі ў поле зроку медыкаў ужо ў заключных перыядах цяжарнасці, “калі ўжо зрабіць нічога нельга”, дадаў ён.
У выпадку прыёму антырэтравіруснай тэрапіі ў ВІЧ-інфіцыраванага не вызначаецца вірусная нагрузка, адзначыла загадчыца аддзела прафілактыкі ВІЧ-інфекцый і парэнтэральных вірусных гепатытаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская. Гэта азначае, што працягласць жыцця чалавека не залежыць ад наяўнасці ВІЧ, ён не з’яўляецца крыніцай інфекцыі для іншых людзей, не перадае ВІЧ сваім палавым партнёрам, можа мець дзяцей без ВІЧ.
Глінская падкрэсліла, што сярэднестатыстычны ВІЧ-інфікаваны ў Беларусі — гэта мужчына ва ўзросце 30–49 гадоў, які жыве ў Мінску, Мінскай або Гомельскай абласцях. ВІЧ-інфекцыю ён атрымаў гетэрасексуальным шляхам, ён працуе і атрымлівае антырэтравірусную тэрапію.
У Беларусі з дыягназам ВІЧ-інфекцыя жыве больш за 24 тыс. чалавек. За апошнія 5 гадоў штогод у краіне рэгіструецца каля 2 тыс. новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



