Маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву арыштавалі на 15 сутак

1 снежня, Позірк. Маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і справах студэнтаў, Інэсу Ворыхаву арыштавалі на 15 сутак, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Паводле іх, пакаранне прызначылі ў якасці “папярэджання” за “рассылкі і рэпосты” — і што “калі яна не зразумее, то атрымае крыміналку”.
Верагодна, жанчыну асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распространение, изготовление, хранение, перевозка информационной продукции, содержащей призывы к экстремистской деятельности или пропагандирующей такую деятельность).
Інэсу Ворыхаву затрымаў АМАП раніцай 30 лістапада ў Наваполацку (Віцебская обласць) на працы.
Маргарыта Ворыхава 9 лістапада ў Бруселі атрымала прэмію “Маладая жанчына Еўропы 2023”.
Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, гэта ўзнагарода па адной з чатырох намінацый прэміі “Жанчына Еўропы”, якая штогод уручаецца за прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў. Ворыхава прысвяціла прэмію ўсім маладым лідарам Беларусі, адзначыўшы іх “вырашальную ролю ў фармаванні будучыні і абароне дэмакратыі”.
Ворыхава абвясціла, што ў студзені далучыцца да Кансультатыўнай рады па справах моладзі пры Савеце Еўропы.
Ціханоўская прызначыла Ворыхаву сваёй дарадцай 6 жніўня 2023 года.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


