Дзярждэпартамэнт ЗША: Да вызвалення палітвязняў змякчэння санкцый і паляпшэння адносін з Мінскам не будзе

6 снежня, Позірк. Злучаныя Штаты не змякчаць санкцыі ў дачыненні да Мінска, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні. Пра гэта заявіў беларускім журналістам прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер 6 снежня на брыфінгу ў Вашынгтоне.
Падкрэсліўшы, што 6–7 снежня ў сталіцы ЗША праходзіць першы стратэгічны дыялог з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, Мілер адзначыў: “Мы рады вітаць Святлану Ціханоўскую ў Дзярждэпартаменце”.
Ён нагадаў, што 5 снежня офіс кантролю за замежнымі актывамі Казначэйства ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да 19 фізічных і юрыдычных асоб, якія “падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, працуюць у беларускім абаронным сектары і падтрымліваюць Расію ў яе ваеннай агрэсіі супраць Украіны”.
“Гэта апошнія на дадзены момант нашы намаганні па прыцягненні да адказнасці беларускага рэжыму, — сказаў ён. — І наша пасланне Лукашэнку і тым, хто праводзіць рэпрэсіі, яснае і дакладнае: мы не будзем казаць аб змене нашай палітыкі, змякчэнні санкцый і паляпшэнні нашых адносін, пакуль рэжым не вызваліць усіх палітвязняў, не спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа і не перастане браць удзел у расійскай вайне супраць Украіны”.
Гл. таксама:
ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу беларускіх фізічных асоб і кампаній

- АнонсыАнонсы падзей на 2 сакавіка — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 3,4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі за год на 6,5% павялічылася плошча нявыкарыстанай дзяржмаёмасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка

