Гарбунова: Дэмсілы прапануюць ЗША стварыць працоўную групу па пытанні палітвязняў у Беларусі
7 снежня, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы прапануюць ЗША стварыць сумесную працоўную групу па пытанні вызвалення палітвязняў. Такая ініцыятыва, як паведаміла журналістам прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, была вылучана ў першы дзень стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмсіламі.
Мерапрыемства адбываецца 6—7 снежня ў Вашынгтоне.
“Адна з першых панэляў [стратэгічнага дыялогу] была прысвечана палітвязням, — сказала Гарбунова. — Усё, што мы распавядалі нашым партнёрам, — гэта тая рэальнасць, у якой жывуць палітвязні, знаходзячыся ў месцах несвабоды. Мы прыводзілі рэальныя кейсы, гісторыі знікнення вядомых палітычных дзеячаў. Распавядалі пра новую тэндэнцыю 2023 года — інкамунікада”.
“Распавядалі пра гуманітарны спіс [палітвязняў], пра тое, што людзям тэрмінова неабходна медыцынская дапамога і мы павінны рабіць спробы іх вызвалення”, — заявіла прадстаўніца АПК.
Паводле слоў Гарбуновай, ЗША ў гэтым пытанні з’яўляюцца важным стратэгічным партнёрам для дэмсіл, бо маюць вялікі досвед вызвалення людзей у розных краінах.
“З тых напрамкаў, якія мы прапанавалі да разгляду, — гэта стварэнне двухбаковай працоўнай групы, куды ўвайшлі б прадстаўнікі як з беларускага боку ад імя дэмакратычных сіл, так і з боку ЗША, каб у рамках гэтай рабочай групы па пошуку шляхоў вызвалення маглі сустракацца эксперты, выпрацоўвацца і рэалізоўвацца канкрэтныя планы дзеянняў”, — сказала Гарбунова.
Акрамя таго, паводле яе слоў, беларускі бок узнімаў пытанне аб недастатковасці рэсурсаў для рэабілітацыі палітвязняў, якія ўжо выйшлі на свабоду. “Мы зноў гаварылі аб стварэнні міжнароднага фонду падтрымкі палітзняволеных, падтрымцы недзяржаўных арганізацый, якія масава ліквідаваны ў Беларусі, але многія ў выгнанні аднаўляюць сваю работу, падтрымліваюць блізкіх і палітзняволеных”, — адзначыла прадстаўніца АПК.
Як заявіла Гарбунова, ёй асабіста было вельмі важна, што тэма палітвязняў прыярытэтная і была практычна першай панэллю ў межах стратдыялогу. “І, прынамсі, эмацыйны водгук і каментары нашых партнёраў гавораць пра тое, што ім зразумелы гэты боль”, — сказала яна.
Гарбунова падкрэсліла, што стварэнне групы не азначае, што яна будзе весці перамовы з рэжымам Лукашэнкі: “Безумоўна, мы ўсведамляем рэальнасць і цяперашнія правілы гульні. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл, тым больш палітычных структураў, не з’яўляюцца суб’ектамі для Лукашэнкі і тых, хто прымае такія рашэнні ў Беларусі. Размова хутчэй ідзе аб выпрацоўцы стратэгіі, крокаў, пошуку партнёраў, пошуку трэціх краін, якія гатовы будуць выступіць пасярэднікамі”.
“Але ўжо дакладна нас не будзе ў рамках кантакту, дыялогу, нейкіх перагавораў, звязаных ужо непасрэдна з Мінскам”, — падкрэсліла Гарбунова.
Паводле яе слоў, лабісты рэжыму Лукашэнкі таксама ездзяць па розных краінах і праводзяць сустрэчы, прасоўваючы зняцце санкцый. “Для нас самая галоўная задача, каб пытанне палітвязняў не было знята з парадку дня, — заявіла прадстаўніца АПК. — Перамовы вядуцца кожны дзень. І, на жаль, не заўсёды там ёсць пытанне парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь ці тых жудасных умоў, у якіх утрымліваюцца палітвязні, наяўнасці ўвогуле палітвязняў у краіне. Таму нашая задача — пакінуць абавязковай умовай незалежна ад таго, будуць уводзіцца новыя санкцыі альбо адмяняцца старыя, што пытанне палітвязняў заўсёды павінна быць цэнтральным. Бо спачатку людзі, а потым усе астатнія перамовы”.
Гарбунова лічыць, што жорсткая пазіцыя — зняцце санкцый толькі ў адказ на вызваленне палітвязняў — “блакуе і робіць немагчымым варыянт правядзення гуманітарных перамоваў”. “Думаю, што якраз-такі задачай гэтай працоўнай групы будзе прааналізаваць, што рабілася апошнія тры гады, зрабіць высновы і шукаць гнуткія падыходы, якія дазволяць зрабіць эфектыўныя крокі, а не адтэрміноўваць вырашэнне гэтага пытання яшчэ на тры гады”, — заявіла яна.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ сітуацыі з нелегаламі на мяжы Беларусі і ЕС лістапад можа стаць самым спакойным месяцам пасля студзеня і лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУлады маюць намер ліквідаваць арганізацыю па падтрымцы ветэранаў вайны і вязняў канцлагераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства