У суд накіраваная справа чатырох чалавек, што абвінавачваюцца ў арганізацыі незаконнай міграцыі

3 лістапада, Позірк. Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд справу ў дачыненні да чатырох чалавек, якім інкрымінаваная ч. 1 арт. 3711 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі).
Паводле інфармацыі нагляднага органа, абвінавачаныя, як сцвярджаецца, садзейнічалі незаконнаму транзітнаму праезду праз тэрыторыю Беларусі, а таксама выезду з краіны дзесяці грамадзян дзвюх краін Цэнтральнай Азіі.
Мігрантаў сустрэлі ў нацыянальным аэрапорце Мінск, даставілі да месца начлегу, а пасля спрабавалі вывезці ў Расію. Аднак 7 красавіка 2025 года на тэрыторыі Мсціслаўскага раёна (Магілёўская вобласць; раён мяжуе са Смаленскай вобласцю РФ) групу затрымалі сілавікі.
Фігуранты справы, паводле звестак пракуратуры, ведалі, што адмова замежніку ва ўездзе на тэрыторыю Расіі з’яўляецца падставай для адмовы ва ўездзе і ў Беларусь. Аднак яны, як сцвярджаецца, распрацавалі схему, пры якой падчас праходжання кантролю ў Беларусі “факт уведзеных забарон на ўезд хаваўся ад супрацоўнікаў пагранічнай службы”. Напрыклад, у прыбылых “былі замененыя пашпарты”.
Наглядны орган заявіў, што фігуранты зарабілі злачынным шляхам 185 тыс. расійскіх рублёў (каля 6,7 тыс. беларускіх рублёў).
Трое абвінавачаных пад вартай, адзін — адпушчаны на волю пад асабістае даручальніцтва (павінен з’яўляцца на патрабаванне следчага, пракурора, суда).
Адметна тое, што беларускія сілавікі змагаюцца з незаконным пранікненнем замежнікаў у РФ, фактычна ігнаруючы нелегальную міграцыю ў краіны Еўрасаюза. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць у ЕС праз Беларусь, бо іх туды нібыта “паклікалі”.
Апошняе выказванне прагучала 28 кастрычніка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Палітык заявіў, што Беларусь не мае прычын, каб “абараняць Еўрапейскі саюз, Еўропу ад мігрантаў”.
“Ва ўмовах усёабдымнага санкцыйнага ціску мы не маем ні лішніх рэсурсаў, ані маральных абавязацельстваў вырашаць праблемы тых, хто гэтыя санкцыі ўвёў. Нас душаць санкцыі, кажуць, абараняйце нас… Як толькі ўвялі санкцыі і разарвалі з намі стасункі па пытаннях міграцыі, я ім сумленна і шчыра сказаў: мы лавіць тут нікога не будзем і абараняць не будзем. <…> Мы не будзем вас абараняць з пятлёй на шыі. Санкцыі — гэта пятля на шыі беларускага народа. І вы ад нас патрабуеце вас бараніць? Гэтага не будзе”, — заявіў Лукашэнка.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

