Амерыканскія партнёры праявілі павышаную ўвагу да прапаноў аб дапамозе палітвязням — сястра Калеснікавай
7 снежня, Позірк. Амерыканскія партнёры ведаюць колькасць палітвязняў у Беларусі і ўмовы іх утрымання, сочаць за сітуацыяй. Пра гэта паведаміла журналістам сябра Каардынацыйнай рады Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай.
6 снежня ў Вашынгтоне яна ўзяла ўдзел у абмеркаванні становішча палітвязняў у Беларусі, якое адбылося ў рамках першага дня стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Паводле яе слоў, беларускі бок шмат гаварыў аб тым, што палітвязні не атрымліваюць неабходнай медыцынскай дапамогі і ў шэрагу выпадкаў гэта прывяло да іх смерці. Палівязні, якія ўжо вызваліліся, часта маюць патрэбу ў сур’ёзнай рэабілітацыі, аднак наяўнай дапамогі недастаткова. “Гэта патрабуе падтрымкі ініцыятыў, якія зараз надаюць такую дапамогу, таму што праблема насамрэч для нас глабальная, а сістэмных праграм рэабілітацыі няма. Яны ўсе кропкавыя ў розных краінах”, — заявіла Хоміч.
Паводле яе слоў, на сустрэчы ўзнімалася пытанне аб тым, што беларускія праваабарончыя арганізацыі, а таксама арганізацыі, якія падтрымліваюць палітвязняў, пакуль не могуць дапамагчы ўсім. “І ў гэтай сітуацыі нашыя прапановы якраз былі аб тым, каб дапамагчы распрацаваць праграму рэабілітацыі, праграму падтрымкі палітвязняў, у тым ліку каб мы маглі яе маштабаваць. Паколькі ў нас няма досведу ў гэтым кірунку, вядома, нам патрэбная дапамога з боку ЗША”, — сказала сястра палітзняволенай.
Яна адзначыла, што канкрэтныя рашэнні пакуль не прынятыя, аднак амерыканскія партнёры праявілі “падвышаную ўвагу” да вылучаных прапаноў. “Я думаю, што мы можам разлічваць на падтрымку ў гэтым напрамку”, — адзначыла Хоміч.
Гл. таксама па тэме:
Гарбунова: Дэмсілы прапануюць ЗША стварыць працоўную групу па пытанні палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка