Былы палітвязень, экс-галоўрэд “Нашай Нівы” Марціновіч узнагароджаны літоўскай прэміяй “Надзея Свабоды”

7 снежня, Позірк. Былому палітвязню, былому галоўнаму рэдактару выдання “Наша Ніва” (“НН”) Ягору Марціновічу прысуджана літоўская прэмія “Надзея Свабоды”. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 7 снежня ў сейме Літвы ў рамках Форуму журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і журналістаў, якія церпяць ад пераследу.
“Роўна год таму ў гэты дзень я, напэўна, счышчаў нейкае шмаццё кашы з рондаляў у бабруйскай турме і не думаў пра свет дэмакратыі і свабоды, дзе хутка апынуся, — адзначыў узнагароджаны. — Мне пашанцавала больш, чым многім маім калегам: я цяпер тут, яны ўсё яшчэ застаюцца там, усё яшчэ застаюцца ў такіх жа ці яшчэ горшых умовах. Мне плацілі за маю працу 6 еўра ў месяц. Мяркую, што некаторым з тых дзясяткаў беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, плацяць яшчэ менш. Але яны застаюцца ў закладніках, яны апынуліся там проста таму, што гатовы былі ісці за свабодай слова да канца. Гэта абсурдна, што іх інтэлектуальны патэнцыял выкарыстоўваецца не дзеля таго, каб узмацняць інфармацыйную бяспеку Беларусі, а для такой рабскай працы”.
Паводле слоў Марціновіча, яшчэ горш, што “сотні іншых беларускіх журналістаў былі вымушаны выехаць са сваёй краіны, з нашай радзімы, знайсці нейкі іншы, часовы дом, каб працягваць хоць у нейкім выглядзе даносіць праўдзівую інфармацыю да чытачоў”.
“Вялікі дзякуй Літве, Польшчы, іншым краінам, якія стварылі ўмовы для беларускіх журналістаў. Я спадзяюся, што, як толькі адчыніцца акно магчымасцяў для нас, каб вярнуцца, каб зноў развіваць беларускую журналістыку ў самой Беларусі, мы адразу ж скарыстаемся гэтым. А такое акно магчымасцей у любым выпадку будзе. Усе дыктатуры не вечныя, рана ці позна яны абвальваюцца. Літва дачакалася, мы дачакаемся таксама”, — лічыць лаўрэат.
Ініцыятарамі прэміі “Надзея Свабоды” і яе мецэнатамі з’яўляюцца парламентарый Казіс Старкявічус і літоўская журналісцкая супольнасць.
Марціновіч знаходзіўся ў месцах пазбаўлення волі з 8 ліпеня 2021 года да 18 жніўня 2023 года.
15 сакавіка 2022 года суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў яго і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу “НН”, былога галоўнага рэдактара Андрэя Скурко да 2,5 года пазбаўлення волі па арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу). Нягледзячы на эканамічны характар абвінавачанняў, праваабаронцы прызналі абодвух палітвязнямі, звязаўшы іх крымінальны пераслед з дзейнасцю недзяржаўнага медыя (у студзені таго ж года “НН” была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка