Латушка перадаў прадстаўнікам Аўстрыі звесткі пра вываз украінскіх дзяцей, абмеркаваў шляхі вызвалення палітвязняў

8 снежня, Позірк. Звесткі пра “незаконны вываз у Беларусь украінскіх дзяцей” перадаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка на сустрэчы з прадстаўнікамі Аўстрыі, паведаміла 8 снежня прэс-служба АПК.
Адзначаецца, што палітык сустрўся з аўстрыйскім экспертам у галіне правоў чалавека Манфрэдам Новакам, паслом Аўстрыі ў Польшчы Андрэасам Штадлерам і намеснікам пастаяннага прадстаўніка гэтай краіны пры Савеце Еўропы Андрэасам Лінсам.
Латушка праінфармаваў суразмоўцаў пра накіраваныя ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе матэрыялы па фактах перамяшчэння дзяцей, а таксама пра “ход расследавання злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў”, якое праводзіць НАУ.
Сярод іншага бакі абмеркавалі “магчымыя шляхі вызвалення палітвязняў”, “супрацоўніцтва дэмсіл і Савета Еўропы”, “праблему легалізацыі грамадзян Беларусі ў Аўстрыі”. Палітык таксама паведаміў, што ўрадам дзяржаў, дзе цяпер жывуць беларускія грамадзяне, будзе перададзены даклад НАУ пра пераслед беларусаў за мяжой з боку афіцыйнага Мінска.
“Бакі дамовіліся аб пастаянным інфармаванні камандай НАУ Манфрэда Новака пра новыя падрабязнасці расследавання злачынстваў Лукашэнкі”, — гаворыцца ў паведамленні.
На XXI Мінскім форуме ў Берліне 4 снежня Латушка заявіў, што прыцягненне Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі з’яўляецца “найважнейшым інструментам” для расколу сістэмы ўлады ў Беларусі.
Сёлета 17 сакавіка МКС выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Лукашэнкі. 13 верасня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МКС разгледзець магчымасць выдаць ордар на яго арышт.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка