Латушка прапанаваў стварыць у ЕС рабочую групу для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы

10 снежня, Позірк. Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка заявіў аб неабходнасці стварэння рабочай групы, “магчыма, на ўзроўні Еўрапейскага саюза”, мэтай якой будзе “распрацоўка стратэгіі і прасоўванне ўсіх даступных міжнародных механізмаў для рэальнага і хутчэйшага забеспячэння прыцягнення Лукашэнкі і яго прадстаўнікоў да адказнасці за ўчыненыя імі злачынствы”.
У заяве, перададзенай “Позірку“ прэс-службай палітыка, гаворыцца пра важнасць “актыўнага ўдзелу” ў групе прадстаўнікоў Польшчы і Літвы, а таксама іншых “найбольш кампетэнтных экспертаў у галіне міжнароднага права”.
“Маштабы і цяжар злачынстваў Лукашэнкі патрабуюць тэрміновых і больш рашучых дзеянняў з боку сусветнай супольнасці, і перш за ўсё Еўрасаюзу, адпаведных міжнародных інстытутаў, пракурораў, судоў, каб пакласці канец гэтым злачынствам і забяспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці”, — заявіў Латушка.
Паводле яго слоў, дэмакратыя ў Беларусі не пераможа, “пакуль не наступіць адказнасць Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 10–13 снежня зробіць візіт у Бельгію, дзе сустрэнецца ў тым ліку з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазепам Барэлем, а таксама выступіць перад міністрамі замежных спраў краін ЕС. Пра гэта паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Ціханоўская будзе гаварыць пра палітвязняў, псеўдавыбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў лютым 2024 года, неабходнасць павышаць эфектыўнасць санкцый супраць рэжыму, пра адказнасць Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў, еўрапейскую будучыню Беларусі.
Гл. таксама:
Латушка: Выдача ордэра на арышт палітычна знішчыць Лукашэнку
НАУ: Пашырэнне санкцый ЗША — следства выразнага разумення злачыннага характару рэжыму Лукашэнкі
Латушка: Сёння Лукашэнка прыйшоў да нас з ператрусам, мы вернемся да яго з ордэрам на арышт
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


