Ціханоўская спадзяецца, што супраца з ачоліўшым урад Польшчы Тускам “паспрыяе падзенню дыктатуры” ў Беларусі

12 снежня, Позірк. “Ваша лідарства і здольнасць да стратэгічнага бачання будуць моцным стымулам для ўмацавання і развіцця польска-беларускіх адносін”, — такім чынам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская павіншавала Дональда Туска з зацвярджэннем у якасці прэм’ер-міністра Польшчы.
“Я ведаю, што ваш досвед і энергія дапаможа ўмацаваць Польшчу і палепшыць дабрабыт польскага народа, — прыводзіць тэкст віншавання прэс-служба беларускага палітыка. — Я ўдзячная вам за дапамогу, якую вы аказвалі Беларусі на працягу доўгіх гадоў. Я асабіста адчувала вашую падтрымку і салідарнасць і пасля 2020 году”.
“Я спадзяюся на шчыльную супрацу з вамі, якая паскорыць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, паспрыяе падзенню дыктатуры, якая цяпер пануе ў нашай краіне. Асабліва важна для нас вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку журналіста і змагара за права чалавека Анджэя Пачобута, несправядліва асуджанага, як і тысяч іншых невінаватых”, — дадала яна.
На думку Ціханоўскай, сяброўства з Тускам “будзе служыць дабру” для беларускага і польскага народаў.
На парламенцкіх выбарах у Польшчы 15 кастрычніка адносную бальшыню галасоў набрала на той момант кіруючая партыя “Права і справядлівасць” (PiS), аднак апазіцыя, у тым ліку партыя “Грамадзянская платформа” былога старшыні Еўрапейскага савета, экс-прэм’ера Туска, якая заняла другое месца, аб’ядналася і такім чынам здабыла права сфармаваць урад.
11 снежня сейм вынес вотум недаверу цяпер ужо былому кіраўніку ўрада Матэвушу Маравецкаму (PiS) і вылучыў на гэтую пасаду Туска. Чакаецца, што прапанаваны ім склад урада будзе зацверджаны сеймам 12 снежня.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+