Пуцін падпісаў закон аб стварэнні навучальна-баявых цэнтраў войскаў РФ і Беларусі

12 снежня, Позірк. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 12 снежня падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне з Беларуссю аб стварэнні і функцыянаванні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Дакумент апублікаваны на расійскім партале прававой інфармацыі.
7 снежня Савет Федэрацыі РФ ухваліў ратыфікацыю пратакола паміж Расіяй і Беларуссю пра сумеснае забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.
5 снежня Дзяржаўная дума ратыфікавала пагадненне паміж РФ і Беларуссю аб стварэнні і функцыянаванні навучальна-баявых цэнтраў на тэрыторыі дзвюх краін.
“У адпаведнасці з пагадненнем, навучальна-баявыя цэнтры прызначаны для сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл бакоў, практычнай адпрацоўкі задач баявога дзяжурства, павышэння ўзроўню зладжанасці і баявой вывучкі”, — гаварылася ў паведамленні ніжняй палаты расійскага парламента.
Дакумент аб навучальна-баявых цэнтрах быў падпісаны 28 сакавіка 2023 года ў Мінску.
17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны закон, які “рэгулюе пытанні стварэння і функцыянавання навучальна-баявых цэнтраў на базе вайсковых часцей у Беларусі і Расіі, вызначае іх асноўныя задачы і парадак узаемадзеяння міністэрстваў абароны пры арганізацыі ўсебаковага забеспячэння гэтых цэнтраў”.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+