НАУ перадала спецпасланніку ЕС пералік з больш як 200 прозвішчаў для ўключэння ў санкцыйныя спісы

12 снежня, Позірк. “Комплекс праблем санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі” абмеркаваў са спецыяльным пасланнікам Еўрасаюза па санкцыях Дэвідам О’Саліванам кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на сустрэчы ў Бруселі 11 снежня.
Паводле інфармацыі НАУ, Латушка прапанаваў варыянт “забароны транзіту праз Беларусь і Расію падсанкцыйных тавараў або ўвядзення гандлёвых квот на гэтыя тавары з трэцімі краінамі на даваенным узроўні, гэта значыць да прыняцця асноўных сектаральных санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі”.
Таксама была выказана пазіцыя аб неабходнасці ізаляцыі сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расіі і накладання санкцый на ўстановы і службовыя асобы Саюзнай дзяржавы за “незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і дзеянні па абмежаванні суверэнітэту Беларусі”.
O’Саліван, адзначае НАУ, “падтрымаў падыход аб важнасці гарманізацыі санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі”.
“Бакі пагадзіліся, што адсутнасць вырашэння гэтай праблемы істотна ўплывае на эфектыўнасць санкцыйнай палітыкі ЕС, — гаворыцца ў рэлізе. — Аднак перашкоды, якія існуюць, пакуль не дазваляюць зрабіць істотны крок у пытанні гарманізацыі санкцый, абмеркаваны прапановы аб шляхах іх пераадолення”.
Латушка ініцыяваў абмеркаванне падыходу аб стварэнні “дадатковага санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі для дасягнення адной з ключавых мэт беларускіх дэмсіл — вызвалення палітвязняў”.
Ён перадаў спецпасланніку “пералік асоб і арганізацый рэжыму Лукашэнкі, якія прапануюцца для накладання санкцый (больш за 200 фізічных і юрыдычных асоб)”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, ПалітыкаУ 2026 годзе Германія працягне па дыпламатычных каналах дамагацца ад беларускага рэжыму змены палітыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСа сродкаў МГФ на прыём дэпартаваных у снежні палітвязняў выдаткавана больш за 200 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на сустрэчы з Наўроцкім: Беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як яго калісьці прайшла ПольшчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю па выніках 11 месяцаў 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка