Латушка: Новы кіраўнік МЗС Польшчы — гарантыя працягу Варшавай падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў

13 снежня, Позірк. Прызначэнне міністрам замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага “дае ўпэўненасць у тым, што Польшча працягне прыкладаць актыўныя намаганні па падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народа, падтрымліваць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны”. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, паведамілі “Позірку” ў прэс-службе палітыка.
Паводле яго слоў, новы кіраўнік МЗС глыбока ведае тое, што адбываецца ў Беларусі.
“Мы спадзяемся на яго падтрымку ў выкарыстанні ўсіх магчымых даступных міжнародных механізмаў па прыцягненні асабіста Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да міжнароднай крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, якія ўчыняюцца ў дачыненні да беларускага народа, за масавыя атакі на грамадзянскае насельніцтва, за ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей, за іншыя парушэнні нормаў міжнароднага права”, — адзначыў Латушка.
Ён выказаў перакананасць, што беларусы хочуць жыць у незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай дзяржаве, што “адпавядае і нацыянальным інтарэсам Польшчы”. “На супадзенні гэтых нацыянальных інтарэсаў мы можам выбудаваць сумесную стратэгію дзеянняў”, — упэўнены кіраўнік НАУ.
На яго думку, уплыў Польшчы як адной з найбуйнейшых краін Еўрасаюза можа стацца фактарам, які будзе “шмат у чым вызначаць далейшую палітыку ЕС у дачыненні да дыктатарскага рэжыму і падтрымкі еўрапейскага выбару беларусаў”.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзве дэкады кастрычніка суседнія краіны ЕС спынілі больш за 2,5 тыс. спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэпутат Еўрапарламента: Месца Лукашэнкі — перад міжнародным трыбуналам у Гаазе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+