МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” Беларускі добраахвотніцкі корпус

14 снежня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 14 снежня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, “аб’яднаных пад агульнай назвай “Беларускі добраахвотніцкі корпус” (Беларускі добраахвотніцкі корпус, БДК), вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Ведамства пералічыла шэраг асоб, якія, як сцвярджаецца, датычныя да БДК. Гэта Радзівон Батулін, Ігар Янкоў і Андрэй Трацэўскі. У пераліку таксама фігуруюць рэсурсы “экстрэмісцкага фарміравання” — тэлеграм-каналы, боты, старонкі ў “ЮТубе” і рахунак для ахвяраванняў у адным з украінскіх банкаў.
Беларускі добраахвотніцкі корпус — створанае напрыканцы 2022 года аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. З’явілася на хвалі незадаволенасці часткі байцоў палітызацыяй добраахвотніцкіх сіл.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


