Прыняты бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2024 год з’яўляецца прафіцытным, больш за палову даходаў фармуе РФ

18 снежня, Позірк. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі прыняў 18 снежня ў Маскве бюджэт Саюзнай дзяржавы (СД) на 2024 год, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Парламенцкага сходу.
Ён з’яўляецца прафіцытным. Даходы зацверджаны ў памеры 6 млрд 970,1 млн (тут і далей — расійскіх) рублёў, што складае прыкладна 77,7 млн долараў ЗША паводле актуальнага афіцыйнага курсу Цэнтрабанка Расіі, выдаткі — 5 млрд 722,2 млн рублёў (63,8 млн долараў) .
Больш за палову даходаў (4 млрд 5,27 млн рублёў, альбо 44,7 млн долараў) павінна быць сфарміравана за кошт адлічэнняў з расійскага бюджэту, адлічэнні беларускага боку запланаваны ў памеры 2 млрд 156,68 млн рублёў (каля 24 млн долараў). Акрамя таго, у бюджэт будуць уключаны даходы, атрыманыя дзяржустановай “Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы”, а таксама сродкі бюджэтаў СД, якія захаваліся з мінулых гадоў. Іх агульная сума склала 808,15 млн рублёў (прыкладна 9 млн долараў).
Што датычыцца расходнай часткі бюджэту, то тут сродкі плануецца накіраваць на фінансаванне пяці праграм і 37 мерапрыемстваў СД. Удакладняецца, што ў пералік увайшлі праграмы ўдасканалення аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, якія плануюцца да сумеснага выкарыстання ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў дзвюх краін. Частку сродкаў плануецца патраціць на “развіццё пагранічнай бяспекі СД”.
За кошт прафіцыту бюджэту, які складзе 1 млрд 247,9 млн рублёў (каля 13,9 млн долараў) “могуць быць прафінансаваны новыя праграмы, праекты і мерапрыемствы СД пасля іх зацвярджэння Саветам міністраў Саюзнай дзяржавы”, удакладнілі ў прэс-службе.
Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзінаадзначыў, што агульны памер бюджэту СД у параўнанні з мінулым годам вырас на 38%, што, на яго думку, “кажа аб тым, што фармат Саюзнай дзяржавы эфектыўны”.
У адпаведнасці з палажэннямі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы прыняты Парламенцкім сходам бюджэт будзе ўнесены на зацвярджэнне ў Вышэйшы дзяржаўны савет СД.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка