У вясковым доме экс-кандыдата ў прэзідэнты Мілінкевіча адбыўся ператрус

18 снежня, Позірк. У вясковым доме экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Мілінкевіча адбыўся ператрус.
З сёлетняга верасня 76-гадовы Мілінкевіч — пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Таксама ён канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта.
Ператрус адбыўся ў доме “на радзіме продкаў у Берштах, што ў Гродзенскай пушчы, сёння гэта на мяжы з Літвою”, паведаміў Мілінкевіч. Дзверы ў доме апячатаныя.
“Ператрусы адбываюцца па месцы рэгістрацыі, я зарэгістраваны ў Берштах, натуральна, што туды прыйшлі. Ведаюць, што я за мяжой. Напэўна, у доме зламалі дзверы — наўрад ці яны маюць адмычкі, — і пазней “абклеілі” іх. Што адбывалася ўнутры, не ведаю”, — сказаў “Позірку” Мілінкевіч.
Паводле яго слоў, пра ператрус “паведамілі мясцовыя людзі, добрыя адносіны амаль з усімі”. Іншыя падрабязнасці, у тым ліку калі гэта здарылася, невядомыя. Палітык лічыць тое, што здарылася, часткай чарговай масавай хвалі ператрусаў, якая цяпер адбываецца ў Беларусі.
“Не так важна, па якім артыкуле [Крымінальнага кодэкса] я іду. Можна ж напісаць, што “ён хацеў у касманаўты”. Сціснуў зубы і спрабую проста гэта перажыць. Я ж чакаў, што гэта можа быць, асабліва пасля таго, як было агучана, што я дарадца Святланы Ціханоўскай”, — дадаў Мілінкевіч.
Ён адзначыў, што ў гэтай сітуацыі “безабароннасць — самае балючае”, можна толькі назіраць. “Месца дарагое, дзяды-прадзеды, родны кут, малая радзіма. Маё сэрца ў Берштах”, — сказаў палітык.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+