Львова-Бялова, на арышт якой выдаў ордар суд у Гаазе, анансавала сустрэчу дзіцячых амбудсменаў СНД у Мінску
16 кастрычніка, Позірк. Пасяджэнне камісіі ўпаўнаважаных па правах дзіцяці краін — удзельніц СНД пройдзе 1 лістапада ў Мінску, паведамляе ТАСС са спасылкай на дзіцячага амбудсмэна пры прэзідэнце РФ Марыю Львову-Бялову.
На прэс-канферэнцыі 16 кастрычніка чыноўніца паведаміла, што ў склад згаданай камісіі ўваходзяць дзіцячыя амбудсмены з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Акрамя таго, паводле яе слоў, расійскі інстытут упаўнаважанага працягвае “ўзаемадзейнічаць з калегамі” з Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — непрызнаных утварэнняў на тэрыторыі Грузіі.
Узначаленая Львовай-Бяловай камісія створана з ініцыятывы Масквы ў чэрвені 2023 года, тады ж адбылося першае пасяджэнне. У Мінску ўпаўнаважаныя плануюць “абмеркаваць напрацоўкі”, абмяняцца досведам і прадставіць пазіцыі па “актуальных пытаннях абароны правоў дзяцей”.
Сёлета 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе выдаў ордар на арышт Львовай-Бяловай і Уладзіміра Пуціна — за незаконны вываз дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго, каб суд выдаў аналагічны ордар у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, бо ўкраінскія дзеці таксама вывозяцца ў Беларусь. 13 верасня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МКС разгледзець такую магчымасць.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

