Выдадзенай за мяжой беларускай літаратуры патрэбны выхад на чытача ўнутры краіны — прадстаўнік саюза пісьменнікаў

19 снежня, Позірк. Важнай задачай на наступны год з’яўляецца выхад айчыннай літаратуры, якая цяпер выдаецца за мяжой, “на чытача менавіта ў Беларусі”, лічыць прадстаўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў (МСБП) Ціхан Чарнякевіч.
Літаратурны крытык і галоўны рэдактар сайта bellit.info узяў удзел у круглым стале па культурніцкіх выніках 2023 года, які зладзіла 19 снежня ў Вільнюсе Беларуская Рада культуры.
“Гэтая задача цяпер вельмі складаная. Як яна будзе вырашаная, якім чынам… можа быць, гэта не публічная размова. Але яна мусіць вырашацца, <…> гэта вельмі важная задача на 2024 год”, — падкрэсліў ён.
Чарнякевіч досыць пазітыўна ахарактарызаваў працэсы, якія сёлета адбываліся з беларускай літаратурай. “Кнігі выходзілі адна за адной. <…> З’яўляліся новыя выдавецтвы, [выціснутыя з Беларусі за мяжу арганізацыі] актывізаваліся, прыстасаваліся пад новыя ўмовы. <…> Літаратура, кнігавыдавецкія праекты жывыя, накіраваныя ў будучыню, маюць чытача, у іх ідуць усё новыя і новыя ідэі”, — адзначыў прадстаўнік МСБП.
Ён звярнуў увагу на актыўную працу выдавецтваў Skaryna Press у Лондане, “Мяне няма” ў Варшаве (“у іх дзясяткі выданняў і вельмі вялікія планы на наступны год”), “Гутэнберг” у Кракаве (“абсалютна новае і свежае, але ўжо мае шэраг кніг”).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка