У Беларусі спажыванне электрычнасці ў 2023 годзе перасягне мінулагодні ўзровень на 6,3% — прагноз Мінэнерга

20 снежня, Позірк. У 2023 годзе агульны аб’ём спажывання электраэнергіі ў Беларусі складзе 41 млрд кілават-гадзін — на 6,3% больш, чым было ў 2022-м (38,572 млрд кВт·г), вынікае з прагнозу, прадстаўленага на прэс-канферэнцыі 20 снежня ў Мінску міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба ведамства, каля 28% агульнага аб’ёму спажывання “плануецца забяспечыць за кошт выпрацоўкі электраэнергіі на БелАЭС”.
Каранкевіч заявіў, што электрычнасць, якая генеруецца на Беларускай АЭС, “шырока выкарыстоўваецца для электрыфікацыі жыллёвага фонду”. Ён адзначыў, што ў “цяперашняй пяцігодцы” павінна быць уведзена ў эксплуатацыю каля 2 млн кв. м “новых шматкватэрных электрадамоў”.
Акрамя таго, паводле слоў чыноўніка, ужо існуючыя шматкватэрныя дамы, для абслугоўвання якіх выкарыстоўвалася цвёрдае паліва, пераводзяць на электраэнергію: “Складзены адпаведныя графікі на пяцігодку, у іх уключаны каля 100 такіх дамоў у розных рэгіёнах краіны, з іх ужо мадэрнізаваныя 19”.
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіла дзяржаўная карпарацыя “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня гэтага года. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
