Лукашэнка падтрымаў прапанову МЗС аб падаўжэнні на 2024 год бязвізавага рэжыму для грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы

20 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, згодна з паведамленнем яго прэс-службы, падтрымаў прапанову Міністэрства замежных спраў аб падаўжэнні да канца 2024 года дзеяння бязвізавага рэжыму для грамадзян сумежных краін Еўрасаюза Латвіі, Літвы і Польшчы.
Падобнае рашэнне першапачаткова было прынята ў 2022 годзе (з 15 красавіка — для грамадзян Літвы, грамадзян і неграмадзян Латвіі, з 1 ліпеня — для грамадзян Польшчы). Гэта, на думку афіцыйнага Мінска, павінна было паказаць “адкрытасць Рэспублікі Беларусь да аднаўлення нармальнага раўнапраўнага ўзаемадзеяння з суседнімі дзяржавамі, захоўваць сувязі з беларускай нацыянальнай меншасцю”, а такса нібыта “пераадольваць інфармацыйную блакаду з боку палітычных элітаў суседніх краін з дапамогай міжасобасных камунікацый”.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбыла 789.912 замежнікаў: 490.503 грамадзяніна Літвы, 181.411 грамадзян і 55.198 неграмадзян Латвіі, а таксама 62.800 грамадзян Польшчы.


- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка

