Палітвязня Лысава, асуджанага за падпал аўто беларускага чыноўніка, вызвалілі за згоду ваяваць супраць Украіны — праваабаронцы

21 снежня, Позірк. 24-гадовы грамадзянін Расіі Антон Лысаў, прызнаны ў Беларусі палітычным зняволеным, сёлета ўвосень “быў вызвалены з калоніі” і “экстрадаваны ў Расію з прычыны згоды на ўдзел ваяваць” супраць Украіны, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
Праваабаронцы сцвярджаюць, што атрымалі адпаведную інфармацыю ад былых зняволеных і пацвердзілі яе “з іншых крыніц”.
Ураджэнец Чабаксар Лысоў быў затрыманы 1 кастрычніка 2022 года ў Мінску па справе аб падпале аўтамабіля старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз Аляксея Волкава. Яму і жыхару Мінскай вобласці Захару Таразевічу (таксама прызнаны палітвязнем) першапачаткова інкрымінавалі “тэрарызм”, але пасля абвінавачанне было перакваліфікаванае на арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным чынам або з прычыненнем буйной шкоды).
2 лістапада 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя Таццяна Акавітая) прыгаварыла Лысава да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Таразевіча — да 7,5.

- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка