Лукашэнка падпісаў указ аб выхадзе Беларусі з трох дамоваў аб выплаце ваенных пенсій у СНД
21 снежня, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла аб падпісанні ім 21 снежня ўказа № 407, у адпаведнасці з якім Беларусь выходзіць з трох дагавораў, якія рэгулююць пенсіённае забеспячэнне ваенных пенсіянераў у рамках СНД.
Гэта, у прыватнасці, пагадненне аб парадку пенсіённага забеспячэння ваеннаслужачых і іх сем’яў і дзяржаўнага страхавання ваеннаслужачых дзяржаў — удзельніц СНД ад 15 траўня 1992 года, пагадненне аб парадку пенсіённага забеспячэння ваеннаслужачых Пагранічных войск, членаў іх сем’яў і дзяржаўнага страхавання ваеннаслужачых Пагранічных войск дзяржаў — удзельніц ад 15 траўня 1992 года і пагадненне аб парадку пенсіённага забеспячэння і дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД ад 24 снежня 1993 года.
У прэс-службе зазначаюць, што “гэтымі дакументамі прадугледжана, што пенсіённае забеспячэнне ваенных пенсіянераў, якія прыбылі з краін Садружнасці (незалежна ад іх грамадзянства), ажыццяўляецца за кошт бюджэту дзяржавы, у якой яны пастаянна пражываюць, на ўмовах, па нормах і ў парадку, устаноўленых заканадаўствам у краіне іх пастаяннага пражывання”.
Адзначаецца, што “ў Беларусі 99% выпадкаў назначэння такіх пенсій прыпадае на ваенных пенсіянераў, якія прыбылі з Расіі і Украіны, разам з тым расійскім бокам ужо дэнансаваны пагадненні ад 15 траўня 1992 года і вядзецца аналагічная работа адносна пагаднення ад 24 снежня 1993 года. Украіна таксама выйшла з двух дамоваў”.
У сувязі з гэтым “далейшы ўдзел Беларусі ў пагадненнях прызнаны немэтазгодным”.
“Пры гэтым асобам, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, выплата пенсій, якія прызначаны да выхаду з пагадненняў, будзе прадоўжана”, гаворыцца ў рэлізе.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+