Латушка абмеркаваў з новым спікерам польскага сената праблемы палітзняволеных і дыяспары

22 снежня, Позірк. На запрашэнне польскага боку намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка ў складзе дэлегацыі правёў сустрэчу з новым маршалкам (спікер) сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай.
Паводле інфармацыі прэс-службы Латушкі, спікер верхняй палаты Нацыянальнага сходу “адзначыла важнасць падтрымкі беларускага грамадства, дэмакратычных сілаў у гэты складаны для Беларусі час” і падкрэсліла, што парламент Польшчы “стаіць на баку беларускіх дэмакратычных сілаў”.
“Кіраўніца сената пагадзілася з пазіцыяй пра немагчымасць разглядаць прызначаную [на 25 лютага 2024 года] электаральную падзею ў сённяшняй Беларусі ў якасці выбараў (парламенцкія і ў мясцовыя саветы. — “Позірк”.), а таксама выказала гатоўнасць ва ўзаемадзенні з членамі новага ўрада Польшчы абмеркаваць праблемы, якія былі паднятыя прадстаўнікамі беларускай грамадскасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Латушка “адзначыў важнасць і ключавую ролю Польшчы ў выпрацоўцы агульнай палітыкі Еўрапейскага саюза ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, а таксама ў пытаннях падтрымкі беларускага грамадства і дэмакратычных сілаў”. Кіраўнік НАУ “надаў асаблівую ўвагу важнасці прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і павелічэння санкцыйнага ціску на рэжым”.
Беларускі бок узняў пытанні палітычных зняволенняў і важнасць захавання пытання палітвязняў у міжнародным парадку дня. Падкрэслена “важнасць выдачы віз для наведвання краін Еўрапейскага саюза для тых палітзняволеных, якія выходзяць на волю, а таксама для іншых грамадзян Беларусі”. Закранута тэма падтрымкі вольных СМІ.
Абмеркавана падтрымка беларускай культуры і свабодных беларускіх спартсменаў за мяжой.
Латушка “падняў праблему легалізацыі беларусаў у Польшчы і звярнуўся з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўстанаўленні кантактаў АПК з новым кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў”.
Паводле слоў палітыка, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні рэгулярных сустрэч для абмеркавання і вырашэння праблемы беларускай дыяспары ў Польшчы.
У склад беларускай дэлегацыі акрамя кіраўніка НАУ ўвайшлі актывіст аб’яднання беларускіх палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша, дырэктар Музея вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская, блогер Арцём Шапараў, вольны спартовец, чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў, актор трупы “Вольныя купалаўцы” Ігар Сігаў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка