МЗС Латвіі накіруе 35 тыс. еўра ў Міжнародную платформу для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці
23 снежня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Латвіі 22 снежня прыняло рашэнне накіраваць у Еўрапейскі фонд падтрымкі дэмакратыі 35 тыс. еўра, якія будуць перададзены ў Міжнародную платформу для Беларусі па прыцягненню вінаватых да адказнасці.
На сайце латвійскага знешнепалітычнага ведамства паведамляецца, што гэта зроблена “на знак салідарнасці з палітвязнямі і членамі іх сем’яў у Беларусі”. Згаданая платформа абраная для падтрымкі з таго меркавання, што яна “займаецца зборам і захаваннем сведчанняў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, а таксама аказвае падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій”.
Міжнародную платформу, якая была сфармавана на пачатку 2021 года, узначальвае Дацкі інстытут супраць катаванняў Dignity. У складзе платформы таксама брытанская няўрадавая арганізацыя Redress, праваабарончы цэнтр “Вясна” і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі (спецпраект праваабарончай арганізацыі “Прававая ініцыятыва”).
Ініцыятыва займаецца “зборам, апрацоўкай, верыфікацыяй і захаваннем доказаў сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, якія з’яўляюцца злачынствамі паводле міжнароднага права, меркавана здзейсненых у Беларусі ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і ў наступны перыяд”. Гэта робіцца для “падтрымкі органаў па прыцягненню да адказнасці і забеспячэння доступу беларусаў і іншых пацярпелых да сродкаў прававой абароны і кампенсацыі шкоды”.
Платформу падтрымліваюць Вялікабрытанія, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, ЗША, Швейцарыя, а таксама ЕС у цэлым і асобна шэраг яго членаў — Аўстрыя, Бельгія, Германія, Данія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Славакія, Фінляндыя, Чэхія, Эстонія.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка