Мінск 15:57

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек, у тым ліку экс-пракурора Эльдара Сафарава

Крыніца: unsplash.com / Ye Jinghan

23 снежня, Позірк. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 15 чалавек, вынікае з супольнай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.

Адпаведны статус атрымалі фігуранты спраў паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі):

  • Сяргей Ботвіч (5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму),
  • Павел Нявыглас (1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі),
  • Кірыл Мацюта (прыгавораны да заключэння ва ўмовах узмоцненага рэжыму, тэрмін невядомы),
  • Арцём Янкоўскі (выстаўлена абвінавачанне),
  • Максім Варнель (выстаўлена абвінавачанне);

паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх):

  • Юрый Дабрахотаў (прыгавораны да 2 гадоў зняволення, дадаткова быў абвінавачаны ў захаванні марыхуаны паводле ч. 1 арт. 328 КК),
  • Аляксандр Лыкшын (пра затрыманне стала вядома на пачатку снежня, быў названы адным са стваральнікаў сэрвісу “Письмо.бел” і ўдзельнікам пратэстаў, дакладны статус невядомы),
  • Уладзімір Лыкшын (брат Аляксандра Лыкшына, дакладны статус невядомы),
  • Ганна Чаркас (статус невядомы),
  • Тамара Астрэйка (выстаўленае абвінавачанне),
  • Ларыса Катовіч (статус невядомы),
  • Ксенія Рыжык (статус невядомы),
  • Кацярына Цэван (статус невядомы),
  • Эльдар Сафараў (затрыманы на мінулым тыдні разам з жонкай у рамках крымінальнай справы; у 2010 годзе быў абвінаваўцам у справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча, звольніўся ўвосень 2020 года на хвалі грамадска-палітычных падзей),
  • Юлія Станкевіч (жонка Сафарава, адвакат).

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць іх, а таксама ўсіх грамадзян, затрыманых “у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд”, і спыніць рэпрэсіі.

Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў, “Прававая ініцыятыва”, Human Constanta.

Цяпер у Беларусі 1.499 палітвязняў.

Падзяліцца: