У Гомелі за “дзяржздраду” затрыманая сям’я з чатырох чалавек

28 снежня, Позірк. У Гомелі паводле абвінавачвання ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) затрыманая сям’я Прохаравых, паведамляе праваабарончы партал “Гомельская Вясна”.
Паводле дадзеных праваабаронцаў, падазраванымі з’яўляюцца Васіль Прохараў, яго жонка Ларыса, сын Павел і дачка Анастасія.
Паведамляецца, што мужчыны з’яўляюцца па прафесіі будаўнікамі, жанчыны — медыкі, да затрымання працавалі ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3.
Усе чацвёра змешчаныя ў гомельскі следчы ізалятар № 3.
Падрабязнасці справы невядомыя.
Санкцыі паводле арт. 356 КК прадугледжваюць пазбаўлення волі на 7–15 гадоў.
Артыкул аб “дзяржздрадзе” стаў шырока выкарыстоўвацца ў Беларусі для пераследу апанентаў улады і дэмакратычных актывістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама ў сувязі з вайной ва Украіне.
Працяглыя тэрміны пазбаўлення волі па такім абвінавачванні атрымалі заснавальнік крамы нацыянальнай сімволікі Symbal.by Павел Белавус, журналісты Кацярына Бахвалава (Андрэева), Дзяніс Івашын, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна, фігуранты справы “Рабочага руху” і інш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

