У 2023 годзе арганізацыя Libereco правяла больш за 20 мерапрыемстваў аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі

28 снежня, Позірк. Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі заставалася “адной з самых актуальных і ключавых тэм працы” нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco ў 2023 годзе, паведамляецца на старонцы арганізацыі ў “Твітэры”.
“Нягледзячы на рэпрэсіі, якія працягваюцца супраць іншадумцаў у Беларусі, нашы дзеянні па падтрымцы і абароне палітычных зняволеных працягваліся з непахіснай рашучасцю”, — падкрэслілі праваабаронцы.
У Libereco адзначылі, што з пачатку кампаніі салідарнасці з Беларуссю “#WeStandBYyou” у 2020 годзе 397 членаў парламентаў розных краін сталі сімвалічнымі хроснымі для беларускіх палітвязняў.
На працягу 2023 года каманда Libereco правяла 17 дэманстрацый у розных краінах, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі, нагадала пра палітычных зняволеных мастацкай інсталяцыяй у шатландскім Эдынбургу, сабрала 70 тыс. подпісаў пад петыцыяй за вызваленне заснавальніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаурэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага. Члены Libereco арганізавалі 24 мерапрыемствы, у тым ліку чытанні, фільмы і палітычныя дыскусіі, правялі адзін дабрачынны забег.
Праваабаронцы з Libereco ініцыявалі адпраўку 413 лістоў беларускім суддзям. “Акрамя таго, дзясяткі лістоў і паштовак былі адпраўленыя палітвязням”, — адзначылі ў арганізацыі.
“Важным крокам у сумесных намаганнях па абароне палітычных зняволеных у Беларусі” стаў адзін з візітаў дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і яе каманды ў берлінскі офіс Libereco, адзначылі праваабаронцы.
Каманда Libereco падкрэсліла, што праведзеныя міжнародныя акцыі салідарнасці “ўзмацнялі галасы палітычных зняволеных у Беларусі, выступаючы за іх свабоду і асноўныя правы чалавека”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+