У сацпансіянатах Мінска выявілі недабраякасныя прадукты і няспраўную пажарную сігналізацыю

2 чэрвеня, Позірк. Асобныя элементы пажарнай сігналізацыі ў няспраўным стане знайшла пракуратура Партызанскага раёна Мінска ў адным са сталічных сацыяльных пансіянатаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы нагляднага органа, у той жа ўстанове, дзе выявілі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, не выконваліся нормы па ўтрыманні памяшканняў, а на кухні выкарыстоўвалася харчовая прадукцыя з “прыкметамі недабраякаснасці”.
У іншым пансіянаце выкарыстоўвалі няспраўную мэблю і не выконвалі патрабаванне да плошчы жылога памяшкання — не менш за 6 квадратных метраў на кожную асобу, што там пражывае.
У плане аховы здароўя выяўленыя факты няпоўнага запаўнення медыцынскіх карт пацыентаў.
Па выніках праверкі пракурор выдаў дырэктарам сацыяльных пансіянатаў два прадстаўленні і адно прадпісанне, у якіх запатрабаваў выправіць парушэнні і забяспечыць належны ўзровень сацабслугоўвання.
На верасень мінулага года 11 з 35 прыватных пансіянатаў не прайшлі праверку Міністэрства працы і сацабароны, якая працягваецца з 2022 года. Яны закрытыя або прыпынілі сваю дзейнасць — самастойна або паводле рашэння суда — на падставе прадпісанняў афіцыйных органаў.
Мінпрацы паведамляла, што ў прыватных пансіянатах, якія былі закрытыя, не выконваліся санітарныя правілы — выкарыстоўваліся пратэрмінаваныя прадукты харчавання, пастаяльцы пражывалі ў нездавальняючых умовах.
Да 1 кастрычніка ўсе прыватныя пансіянаты мусілі атрымаць ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці. Закон аб ліцэнзаванні быў прыняты ў снежні 2023 года (норма ў дачыненні да пансіянатаў набыла моц 1 ліпеня 2024-га).
Паводле даных Мінпрацы, за апошнія 10 гадоў колькасць грамадзян ва ўзросце звыш 65 гадоў узрасла больш як на 200 тыс. і складае больш за 1,5 млн. чалавек. За названы перыяд колькасць атрымальнікаў сацыяльных паслуг павялічылася на 40%.
Дэмаграфічныя працэсы характарызуюцца старэннем насельніцтва.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


