Місія ПА АДКБ будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі
6 студзеня, Позірк. Місія міжнародных назіральнікаў ад Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) будзе сачыць за “падрыхтоўкай і правядзеннем парламенцкіх выбараў” у Беларусі, вынікае з паведамлення прэс-службы арганізацыі.
Адзначаецца, што “на імя старшыні ПА АДКБ, старшыні Дзярждумы РФ Вячаслава Валодзіна паступіў ліст”, падпісаны кіраўнікамі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў — Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанкам адпаведна, з запрашэннем “узяць удзел у маніторынгу парламенцкіх выбараў у Беларусі”.
У 2023 годзе назіральнікі ад ПА АДКБ сачылі за выбарамі ў Казахстане (з высноў місіі: “Выбары былі праведзены ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Казахстан і міжнароднымі нормамі, парушэнняў па парадку выдачы бюлетэняў, размяшчэння нагляднай агітацыі, арганізацыі самога працэсу галасавання, падчас падліку галасоў мы не выявілі”) і Сербіі (“Калегі, якія прадстаўляюць розныя краіны, парламенты дзяржаў, якія ўваходзяць у АДКБ, аднадушна выказалі сваю пазіцыю, ацаніўшы мінулыя выбары як канкурэнтныя, адкрытыя, легітымныя”).
28 снежня ў эфіры тэлеканала СТБ старшыня ЦВК Ігар Карпенка паведаміў, што Цэнтральная выбарчая камісія накіравала калегам з выбаркамаў краін СНД запрашэнні стаць назіральнікамі на выбарах у 2024 годзе.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.
У 2020 годзе на прэзідэнцкіх выбарах многія выбаршчыкі фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі на электронную платформу “Голас”, што стала адным са сведчанняў фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання на карысць Лукашэнкі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
ПА АДКБ — статутны орган міжпарламенцкага супрацоўніцтва арганізацыі і складаецца з парламенцкіх дэлегацый дзяржаў АДКБ.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны блок, мэтамі якога заяўлены “ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў”. У яго ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+