“Альфа Банк” з-за “міжнародных абмежаванняў” уводзіць камісію для фізічных асоб за захоўванне валюты

8 студзеня, Позірк. “Альфа Банк” у Беларусі з 1 лютага будзе спаганяць з фізічных асоб — трымальнікаў рахункаў у замежнай валюце — штомесячную камісію, паведаміла прэс-служба фінансава-крэдытнай установы.
Удакладняецца, што новаўвядзенне закране толькі тых кліентаў банка, у якіх на бягучых рахунках у доларах і еўра захоўваецца больш за 160 тыс. рублёў.
Памер камісіі будзе вылічвацца з разліку 0,1% ад сумы сярэднядзённага астатку, але складзе ад 500 да 3 тыс. рублёў. Валютныя астаткі пачнуць ацэньваць з пачатку студзеня.
Увядзенне камісіі “Альфа Банк” патлумачыў назапашваннем замежнай валюты з-за “міжнародных абмежаванняў”.
“Долары і еўра цяпер нельга выкарыстоўваць у тых аб’ёмах, якія былі раней — у першую чаргу для пераводаў і плацяжоў. Пры гэтым рубель больш актыўна ўдзельнічае ў бізнесе. Таму банкі ўводзяць камісіі за залічэнне валюты або за яе захоўванне”, — заявілі ў банку, падкрэсліўшы, што прынятае рашэнне “адпавядае агульнай тэндэнцыі”.
Раней камісію за захоўванне валюты ўвялі некаторыя іншыя банкі.
У снежні 2023 года “Альфа Банк” спыніў SWIFT-пераводы ў еўра на рахункі кліентаў польскага банка PKO Bank Polski.
“Альфа Банк” у Беларусі працуе з 1999 года (да лістапада 2008 года — “Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый”) і ўваходзіць у структуру кансорцыума “Альфа-Груп”. У цяперашні час банкаўскаму холдынгу АВН Holdings S.A. належыць 99,9% акцый ЗАТ “Альфа-Банк”.
Па велічыні актываў, крэдытнага партфеля, сродкаў кліентаў, нарматыўнага капіталу банк уваходзіць у першую дзясятку найбуйнейшых банкаў у Беларусі.
Статутны фонд складае каля 101,4 млн рублёў.
7 красавіка 2022 года банк паведамляў, што абмежаванні, якія ўвялі ЗША ў дачыненні да “Альфа Банка” ў Расіі, не закранаюць яго дзейнасць. Падкрэслівалася, што “гэта асобны бізнес у складзе міжнароднага кансорцыума”, а таму ў дачыненні да яго і бізнесу ў Беларусі “якіх-небудзь абмежаванняў не ўводзілі”.
Увосень 2022 года Нацыянальны банк аднёс “Альфа Банк” да другой групы сістэмна значных банкаў на 2023 год.

- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+