Ціханоўская: Ніколі пытанне захавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў не стаяла так востра

8 студзеня, Позірк. Адкрываць нацыянальную культуру для насельніцтва краін, у якіх пражываюць эмігранты, заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларускімі культурнымі дзеячамі 8 студзеня ў Варшаве.
На думку палітыка, развіваць культуру цяжка, калі “Беларусь сыходзіць з міжнароднага парадку дня, а рэжым спрабуе задушыць усё жывое” унутры краіны, бо успрымае ў тым ліку і мастацтва як пагрозу для сябе.
“Магчыма, ніколі раней пытанне захавання нацыянальнай ідэнтычнасці не стаяла так востра”, — лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты.
Моцную беларускую нацыянальную ідэнтычнасць яна назвала “найлепшым антыдотам “рускаму свету”.
У 2022 годзе падтрымка беларускай культуры ўпершыню была абвешчана адным з прыярытэтаў Еўрасаюза, дадала Ціханоўская, больш за ўсё сярод яго членаў на нацыянальным узроўні дапамагаюць Швецыя, Германія і Польшча
“Гэтай дапамогі ўсё роўна недастаткова, трэба, каб больш краін уключаліся”, — сказала яна.
“Вельмі часта я чую сярод замежнікаў, што, маўляў, у беларусаў усё замерла, усё знішчана, нічога не адбываецца, і там падтрымліваць няма чаго. Таму трэба даводзіць да нашых замежных сяброў адваротнае”, — падкрэсліла Ціханоўская.
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка